ШэНi i Стась. Кнiга I. ГалаваI

Уступ

Мой родны край! К табе іду я
Душою, сэрцам — праз гады,
З тае пары, як малады
Паверыў, што жыццё існуе,
Каб гарызонты адкрываць,
Святло іх у край родны несці,
Ад змен жыцця не адставаць,
У сваім саку не стыць на месцы,
А множыць досвед, што народы
Пазналі на шляху свабоды!

Я свет пазнаць хацеў не з кніг,
Жыццё пабачыць за мяжою,
Ці ўсюды мернаю хадою
Яно і там ідзе для ўсіх?
Бо змен не ведала сяло,
Дні ў небыццё ішлі паволі —
Іначай быць і не магло.
Як нам аб тым казалі ў школе,
Бо апякаецца ўрад
І маёй доляй акурат!

Так будзе, як Савет Вярхоўны
Намеціць і запіша ў план,
Не турбаваўся каб Іван,
Як жыць, а план выконваў поўны!
Народ жа меў штодня турботы:
Дастаць якой дзе каўбасы,
Даюць дзе ялавыя боты
І плашч «балоню» для красы?
;Хоць духата ў ім стаяла,
Ды тое маладосць трывала.




Галава І

Дзяцінства, яснае як сонца,
Чаму няма тваёй пары
Даўно ўжо на маім двары?
Чаму не доўжышся бясконца?!
Зіхцяць вясёлкай росы ўранку,
Расце высока дуб кашлаты
Ды ў голлі гушкае заранку,
Што беражэ жар не зласлівы
На дзень пахмурны і дажджлівы.

Расце там лес высока ў неба
А дзе вясёлкі ў росах гралі,
Гайдае ветрык траваў хвалі
Струменіць грыбны водар глеба.
Дзе колісь сырадой казіны
Я ўранку піў, дзе бегаў босы,
Вырас калючы плот з ажыны,
Аточыў сосен хмарачосы.
Суніцаў россып пад кустамі
Рубінам ззяе між лістамі

Вось выйшаў лось, і рык хрыплівы
Панёс вятрыска ў наваколле.
Стаіла дух асінак голле,
Прыціхлі разам лес і нівы,
А лось стаяў, чакаў адказу,
Каб кінуцца адважна ў бойку,
Як канкурэнта ўгледзіць зразу.
Стаяў і рог вастрыў аб хвойку.
Бо стане ў бойцы той карона
Яго ж улады абаронай.

Вось так пішу і вокам бачу
Зноў чубкі белае сівіцы,
З травою-слёзкай ля крыніцы,
Бабулін хутар, рэчку Начу
Ў зялёнай хустачцы чароту
І ў парасонах валяр'яны,
Якой, панюхаўшы, ля плоту
Заснуў у момант кот, як п'яны.
Бераг з кілімам муражыным,
Затканым мятаю і цьмінам,

Мрою стракоз чырвоных крылы,
Смарагдавых і сініх разам,
Што над ракой застынуць часам,
Пазбыўшы прыцягнення сілы.
Плывуць назад, пасля ў бок,
Знікаюць, сплёўшыся, ў вадзе
І заварожваюць тым зрок,
Што не знаходзіць іх нідзе.
Дзяцінства, што,  як іх крыло,
У невядомы край сплыло... 


Рецензии