Послесловие

Ты маўчыш, хай табе памаўчыцца,
Не гарую зусім без цябе.
Паміж намі, нібы-та, ваўчыца
Спатыкаючысь бегла ў журбе.

Мала дбаў, мо я вінеі ў тому,
Не здарылася упільнаваць.
Затаіўшы жаданні ля дому,
Кожын дзень мне паштоўку чакаць.

Намагаюсь прылікам здзіўлення,
Апусцелай валодаць душой.
Напаткала якое здарэнне,
Ці хто іншы ваўтузіцца з ёй?

А ці мела тактоўнасці з малку,
Болей жорсткасці ў змесце маім.
Нібы ў стозе шукаю я палку,
Не сцвярджаючы, стаўшы чужым.

Перажытае маўчкі прызнаю,
Не шукаючы іншых прылад.
Так даўно той спагады чакаю,
Что магчыма забыў і пагляд.


Рецензии