Ах, лёс ты мой, лёс!

Мастацкі пераклад з польскай:
«Ach losie moj, losie»
ад праекта BARWOSZEPT
 
1 куплет
Не вернуцца чары кахання наноў,
Хоць сэрца баліць ад былых успамінаў.
Ты знік, як туман сярод ночы і сноў
І душу ў абдымках самоты пакінуў.

;Я помню твой кожны і позірк, і крок,
Калі мы шчаслівыя побач ішлі,
Але прамільгнуў той чароўны часок
І мы разышліся на гэтай зямлі.

Прыпеў:
Ах, лёс ты мой, лёс! І чаму ты такі?
Навошта развёў ты дарогі, сцяжынкі?
Трымаю у памяці дотык рукі
І вобраз каханы да кожнай хвілінкі!

Ах, лёс мой самотны! Тужлівая рэч
І слёзы міжволі блішчаць на вачах.
Ці зможам мы час павярнуць гэты прэч
Ці так і застанецца нам попел і прах?

2 куплет:
Гляджу на усход я, дзе сонейка грае
Дзе рэчка да мора нясе свае хвалі...
Няўжо маё сэрца дарэмна чакае?
Няўжо нашы сцежкі у пушчы прапалі?

Мінаюць гады, пралятаюць хвіліны,
А памяць жыве, не згасае ў душы...
Для шчасця патрэбны не яхтаў пярліны
А стук твайго сэрца адчуць у цішы!

Прыпеў:
Ах, лёс ты мой, лёс! І чаму ты такі?
Навошта развёў ты дарогі, сцяжынкі?
Трымаю у памяці дотык рукі
І вобраз каханы да кожнай хвілінкі!

Ах, лёс мой самотны! Тужлівая рэч
І слёзы міжволі блішчаць на вачах.
Ці зможам мы час павярнуць гэты прэч
Ці ўсё ж застанецца нам попел і прах?


Рецензии