Лета

Даўно ўжо наша лета адцвіло,
Пара пачуццяў млосна залатая...
Ды дзякуй Богу, што яно было
І ўспамінам часам нас вітае!

Напамінае чырванню вяргінь,
Зязюліным "Ку-ку" ў часы зарніцы
І мроіць мне ў чужыне неба сінь,
Салодкіх вуснаў спелыя суніцы...

Зноў адлятае сэрца ў родны край,
Дзе між лясоў плыве рачулка Нача...
Не ведае яно, што ёсць адчай
І па былым, як па сягоннім плача.

Няхай даўно ўжо лета адцвіло,
Але штогод цвіце ў садах вяргіня...
Калі яскравым пачуццё было,
То памяць адзінокай не пакіне!


Рецензии