Сытый не подаст руки

Укрыўджаных ваганні не адпусцяць.
Хутчэй пануе вераці дакор.
За шызаю імглой хавае пустач
Халоднасці тужлівай мельхіёр.

Лядок жаданняў разам не расцвеліць,
Дзе позірк асмялелы, неўпрыкмет.
Усё чорнае ў белае на свеце -
Духмяны бэз, што ночы чорны свет.

Блукае век, бы здані, ушчуванне.
Панурай выспай сапсаваны лёс.
Неўтаймаванай веры  ранне
Суцішлівей каля старых бяроз.

Стае пакуты, з імі мы знаёмы.
Ніколі не ўзгадваў я табе.
Атручанных пачуццяў ідыёмы.
Што ўплішчыліся нават у журбе.

Дай Божа ад людзей людское бачыць.
Ледзь прычакаю стрэчы ля ракі.
Хто стомлены – ніколі не заплача,
Хто сыты, не падасць табе рукі!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →