Бэз цвiце

Зноў бэз цвіце - якая прыгажосць
Вясною зноўку песціць нашы вочы!
І кожны дзякуе за тое, што ён ёсць
І жыць далей, і зноў кахаць ахвочы!

Ізноў гатовы кідаць у вакно
Ахапкі бэзу у вясеннім цвеце
І ўваскрашаць у памяці даўно
Сустрэчы і растанні на планеце.

А іх было так многа, што ўжо
Парою забываюцца прыгоды...
Таму ківае бэз мне праз вакно,
Як памяць яшчэ дзейнае прыроды!


Рецензии