Дарога на Баянь

Лес Машукоўскі. Лес Руцкі.
Дарога на Баянь.
У цемры ночы — светлякі…
Ці мо’ якая здань.

Лісце асіны шапаціць
Над галавой у нас.
Лес дрэмле мірна. І маўчыць.
Паўночны ціхы час.

То крапне дожджык. То ізноў
Рассунуцца хмурынкі —
Каб я і праз гады знайшоў
Сляды маёй ліцвінкі…

Вось камень ля шашы. І ў лес
Глыбей вядзе сцяжына
Дол дзеразой засланы спрэс -
Ледзь бачна каляіна.

Гадоў паўсотні больш не быў —
А сэрца — як тады:
Жарсць у крыві. І сіл прыліў.
І — нібы малады.

У ліпеньскай начы паўзмроку -
Каханай твар.
Размах брывей - крылом здалёку,
Вачэй зялёны жар.

Касы збягае ручаіна
На далікатны стан…
Русалка гэта ці дзяўчына?..
Ці проста зроку зман?..

Грудзі ўздымаюцца высока,
Ірве дыханне блузку...
Дрыготкі галасок здалёку
І шэпча… не па-людску…

Альковам нам была машына,
А сведкай — ранак.
Цнатліва песціла дзяўчыну
Святло заранак.

Чароўнай стужкай спавівалі
Яні два целы,
Дакладна ў сэрцы кіравалі
Кахання стрэлы.

Каб ахінала болем млосным
Сэрца ўспаміны,
Каб жыццё стала невыносным
Больш без дзяўчыны!

Лес Машукоўскі, лес густы
І на Баянь дарога.
Чарнічніку наўкол кусты
І ягад многа-многа...


Рецензии
Я тоже колись з мамою ходила по чорнiку.
Стасiк, я так давно тебе не бачила...
Як ты? Здоровья тобi.

Таис Афинская 3   24.04.2026 19:23     Заявить о нарушении