Срэбная бура

Наляцела бура,
Атрасла сады,
Срэбная віхура —
Старасці гады.

Сыплецца на травы,
На кроплі-іскрынкі,
Высцілае жвава
Серабром сцяжынкі.

Мірна расцвітае
У садах вясна,
Салавей спявае,
Не грыміць вайна.

І раскаты грому
Нам нясуць цяпло,
Каб наўкол без стомы
Мірна ўсё цвіло.

І сама прырода
Шэпча да людзей:
«Красавік — нагода
Нараджаць дзяцей!»


Рецензии