Уваскрашэнне мiру

Прайшоў Вялікдзень
Божы сын,
Як кожны год, узнёсся ў неба.
Дыміць пад вешнім сонцам глеба,
Дымяць разваліны руін.

Ўжо пяты год ідзе вайна,
Ўжо пяць гадоў няма спакою.
Нібы забыта ўсё святое
І выйсце - толькі сьмерць адна.

Не хочуць людзі размаўляць.
Ім не патрэбны дыпламаты,
Ракеты, дроны ды гарматы
Замест іх і паўсюль гучаць.

І з кожным днём - усё радзей,
І ледзьве чутны голас міру.
Няўжо атомную "секіру"
Смерць угатуе для людзей!

Але, як абуджэння звон -
Голас пантыфіка із Рыму
Прарэзаў цемру войн і дыму
З вымогай міру для старон!

Агучыў ён сваё рашэнне
Ў дзень найсвяцейшы для людзей,
Муслімаў, хрысціян і іўдзей,
Што мір павінен мець уваскрашэнне!

І першай ластаўкаю, зменьшыўшай трывогу
З'явіўся выбар Петэра Мадьяра,
Бо з ім прапала ў Еўразвязе зводаў хмара
І Венгрыя ў прагрэс знайшла дарогу!

Я веру моцна, моцна спадзяюся,
Што мір наступіць на ўсй Зямлі,
Каб людзі без хвароб і войн жылі
Усюды - і, дасць Бог, і ў Беларусі!


Рецензии
Так оно будет...
Обязательно.
Удачи

Таис Афинская 3   26.04.2026 16:30     Заявить о нарушении