Удзячнасць
За пачуцця гарачыя кастры!
За час цудоўны, намі не прадбачны
За ночы з жарсцямі зіхотлівей зары!
За сонейка, што казытала ўранку
Каб момант мы пяшчотай напаўнялі,
Каб мы віталі з асалодаю заранку,
І плынь няўмольную хвілін не шкадавалі.
Ты мела рацыю, як ты у пацалунку
Шаптала мне, што наш не прыйдзе час
Што ўсё у звыклым пойдзе накірунку,
Як у жыцці здараецца ня раз.
Што пачуцця жарсць знойдуць можа ўнукі,
Бо жар яго у сэрцах мы схавалі
І сэрцы нашы, нават нашы рукі
З тугой і болям мы ўсё ж разарвалі.
Ты мела рацыю, калі мне так шаптала
У момант найсалодшы твой і мой
Нас час развёў, Зямля другою стала,
Свет разбурыў жыцця лагічны строй.
Але хачу з табою падзяліцца,
Што Богу ўдзячны я за ўсё былое
За жарсць кахання, што змагла прысніцца!
Ты - сонейка ў душы маёй святое
Свидетельство о публикации №126033105002