Ружа туману

Параўнялася ноч сёння  з днём,
Счаравала яго мілатою.
Абагрэў яе ў  ранку агнём
Дзень вясёлкай расінак святою.

Белы кужаль туману ірдзеў
Пералівамі красак вясёлкі,
Ахінаў сэрца сонечны спеў
Салавейкі - мядовы і волкі.

Але дня так чакалі ўсе:
Лясы,  птушкі, расліны і людзі,
Бо ён сілу цяпла ім нясе
І марознаю ночка не будзе.

Кожны дзень дабаўлялася спраў
І ўсё меней хвілін для мілосці
І, хоць ночку дзень палка кахаў,
Карацей ўсё ж заходзіў у госці.

Так журылася ночка ў самоце,
Вечарамі дня ў госці  чакала.
Ён прыходзіў слабы і ў турбоце
Ночка ў сне яму сілы давала.

Ранкам дзень прачынаўся бадзёры,
Цалаваў яе ружай туману,
Поўны сіл быў, скараў нават горы
І жыццё дараваў акіяну.


Рецензии