Маёй Беларусi

Я так хачу вярнуцца ў родны край,
Пабачыць яго рэкі і азёры,
Паслухаць песьні, што спявае май,
Пачуць, як плача мова у дакоры!

Адчуць былую веліч і красу,
Калі тут ВКЛ ішла пагоня,
Калі народ на меч змяняў касу,
Каб родны край не мучыўся ў прыгоне.

Каб мы да неба позірк узнялі,
Дзе сонца асвятляе час нязнаны,
Як нашы продкі воямі былі,
Аб чым і сьведчаць замкі і курганы!

Каб роднай мовай край загаварыў -
Цудоўней ад усіх на белым свеці,
Каб нам дастатак розум  падарыў
І мірны смех, якім смяюцца дзеці.

Тады спадзе Ўсявышняга праклён,
Што налажыў на край за гонар духу,
Ён зажыве ў сонцы мірных дзён
І словаў найпрыемнейшых для слуху!


Рецензии