Водар сакавiка
Вясновы водар вее.
На грушы спеў вядуць шпакі
Так, як ніхто не ўмее.
То асыпаюць кропель звон
Адрывістым стаката,
То дражняць вераб'ёў, варон
Мяўканнем ката заўзята.
На іх нагнаўшы страху так,
Што падалей зляцелі,
Як салавейка наш спявак
Рассыпле жменяй трэлі.
Тым спевам замілуе ён
Туцкое наваколле,
Абудзіцца чароўны сон
І ў срэбным цвеце голле
Лягло вяночкам на чало
На вэлюме туману...
Ой, як даўно гэта сплыло
Ці я прымроіў сп'яну.
Свидетельство о публикации №126030500727