Да светлай вясны

Зімовы сон яшчэ трымае горад,
І вецер б’ецца ў шыбы, як жывы.
Але ў душы — ужо не страх, не холад,
А ціхі шэпт абуджанай травы.

Мы верым у вясну, як у збавенне,
Што прыйдзе час — і скончыцца зіма,
І кожнае няпэўнае імгненне
Напоўніць сонца светлая кайма.

Зямля прачнецца пад высокім небам,
Дзе першы крок павольна робіць сон-трава.
Ёй шмат цяпла, яскравасцi ня трэба —
Яна сама, як вестка, што жыва.

За ёй пралеска — вока акіяна,
Што ў лесе свеціцца блакітам між галін,
І першацвет, што ўсходам сакавітым раннім
Разбурыць шэрасць стомленых далін.

Няхай вясна нас лечыць мяккім словам,
Няхай даруе ўсім нам цеплыню.
У гэтым свеце, вечна старым, вечна новым,
Мы зноў ідзём да светлага агню.

Квітней, мой край, і кветкамі, і доляй,
Надзеяй добрай сэрцы абуджай.
Вясна ідзе — па лесе і па полі —
У наш цудоўны беларускі край.


Рецензии
Цудойныя словы аб родным краі і вясновай пары! Поспехаў і натхнення!

Валентина Ментуз   02.03.2026 19:07     Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі, чытайце на мове іншыя мае творы тут
http://stihi.ru/avtor/2father2&book=1#1

Тадеуш Други   02.03.2026 19:15   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →