Восень патрыярха

По мотивам "Осень патриарха"
Габриель Гарсия Маркес.


Не грымнуў гром. Не здрыганулі сцягі.
Анёл з мячом не выйшаў агнявым.
Усё пачалося ціха, без увагі —
Страх стаў у думках ціхім рулявым.

Ўчарашні бог ужо старым прачнуўся,
Убачыў пыл на мармуры палаца.
І зразумеў, што свет перавярнуўся,
Адноўленне яго - Сізіфа праца.

Ўслаўленні, якім колісь сам  ён верыў,
Цяклі самотней талае вады
Без выракаў судовых на паперы
Без ляманту, а проста ў нікуды.

Не стала вуснаў, што яго віталі,
І рук не стала, што яго няслі,
Часы другія - новыя насталі —
На ім жа апустошанай зямлі.

Ён клікаў ворагаў — не захацелі кары.
Сяброў ён клікаў — ды яны прапалі
І зразумеў тады, што скончыліся мары,
Яго загады пустым гукам сталі.

І рухнуў свет — не ў буру, не ў пажары,
Ён знік, як подых на халодным шкле…
Калі ніхто не верыць больш пачвары,
Яна знікае ў небыцця імгле.


Рецензии