Абяцанне

Цалую пяшчотна я вусны чароўныя,
Цалую яскравых вачэй малахіты!
На свеце нідзе ім не знойдуцца роўныя!
І сэрцам ніколі не будуць забыты!

Ніколі не будуць забыты хвіліны
На Свіцязі сіняй, на Начы, на Шчары
З выяваю светлай багіні-дзяўчыны,
Што сэрцу вярнула надзеі і мары!

Што думкі мае ажывіла пяшчотай,
А ў целе жарсці  распаліла пажар...
Я дзякую небу, што мне хоць употай
Прынесла ў жыцці яно мне гэты дар!

Я споўню усё, што табе абяцаю,
Працягам дзён сьветлых і цёмных начэй...
У сэрцы глыбока пачуцці схаваю,
Няхай яны там дагараць найярчэй!


Рецензии