У дзень кахання i каханых

У дзень кахання і каханых,
Ў дзень поўны водару вясны,
Хай паўстаюць у яве сны
Гадзін пяшчотных і жаданых,
Хоць у нябыт сышлі яны.

Ў дзень поўны водару вясны,
Пад кропель светлых перазвоны
Слязінак зноў чутны каноны
Аслабшай зімняй сівізны,
З яе крыштальнае кароны.

Зноў паўстаюць у яве сны
І ў сэрцах абуджаюць казкі
Жарсці ў крыві і смагу ласкі
Доўгачаканае вясны.
І цеплыні душэўнай краскі

Гадзін пяшчотных і жаданых,
Хай памяць уваскрэсіць воку
Каханых постаці здалёку,
Душою, сэрцайкам чаканых
Наперакор нудзе і року.

Хоць у нябыт сышлі яны,
Ды асвяцілі шлях да мэты,
Які, іх вераю сагрэты,
Даваў нам моц у тыя дні,
Што будуць вершамі апеты.

У дзень каханых і кахання
У дзень цудоўны Валянціна
Хай будзе нам усім прычына
Падняці келіх паяднання
І выпіць за любоў адзіна


Рецензии