Можа лёс мой такi

Можа мне такі лёс Божа даў назнарок,
Каб прышлося мне жыць за мяжою.
Каб не чуў я трасянкі — і мову збярог
З мілагучных крыніц чысцінёю.

Каб не бачылі вочы, як нікне дабро,
Як знікаюць любоў і пашана.
Годнасць топчуць у гразь, а Адама рабро
Стала цацкай вяльможнага пана.

Каб не мусіў служыць хамавітым панам
Ці паўпанкаў гайні брудна-шэрай,
Каб меў мару і мог да яе крочыць сам,
Каб людзей дабрабыт быў мне мерай.

Каб мой досвед дарогу ў прагрэс асвятляў,
Даваў руху туды накірунак.
Каб не вёў папуліст, а куды — сам не знаў,
Бо ўладарыць — ягоны ласунак.

Можа мне, назнарок, Божа даў такі лёс,
Што ў жыцці зведаў шмат перашкоды.
Каб я мову матулі, як зрэнку бярог,
Каб у душах жывіў дух свабоды!


Рецензии