Максим Троянович. Небесный Фиал
Завулак к завулку, Радзімы прыкметы.
Старэнькую вёску малюе хлапчо,
Бо хмеляць пачуцці былыя ранеты.
Дзівосныя кветкі, як белы наліў.
Суседі сівыя і простыя людзі.
Жыцця недарэчнасць, няўжо то насніў,
Няўжо таго болей ніколі не будзе?
Ўсё дзецям аддаў, а яны ўзнялі.
Вакол маўчуны, мне знаёмыя людзі.
Грудок беларускай духмянай зямлі,
Нябесны фіал, лепш у свеце не будзе.
Свидетельство о публикации №126020705106