Вадалеям
Асыпаўся на дрэвы і кусты,
Навокал мора белай мілаты
У мроі прадвясенняй калыханкі.
Шацёр нябесны ў ранішняй сінечы,
Галіны дрэў у срэбраным уборы,
Высока ззяюць Вадалея зоры -
Шлях у прытулак кажуць чалавечы.
Сад-аль-Ахбія ўсім пуць абвяшчае,
Праз змрок вядзе да роднага парогу,
Каб блаславеннаю была твая дарога ,
Аб тым Сад-аль-Сууд надзейн дбае.
Скат распаліў ціхі агонь прыходу,
Што абяцае шчасце, дом, спакой,
Каб адпачыў вандроўнік там душой
І для бадзяння страціў бы нагоду.
Хто ў знаку Вадалея нарадзіўся,
Той мае болей у душы цяпла,
Бо да Вясны Зямля ўжо паплыла.
І яе водар у паветры абнавіўся.
А нараджэнне шчасця дадало,
Бо радасна памножыла ўсіх шлях;
На голас звонкі салавейкі ў снах,
На ўсмешкі немаўлят, на іх цяпло.
Матулі ўвечар песьняй калыхалі,
У казак край вяла яе сцяжына
У мараў край - для немаўлят адзіна,
Каб яны ў снах чуллівасць набывалі.
Каб, як належыць Вадалею, вырасталі
Дапытлівымі, поўны мараў і святла,
Каб дабрыня штандарам іх была,
І ў вольны край, у будычыню звалі.
Дык пажадаем жа сябрам па Вадалею
Шчаслівых дзён — каб іх дом быў трывалы;
Каб адшукалі яны радасці прычалы!
Падымем келіхі і вып'ем за надзею!
Свидетельство о публикации №126020604707