Зiмовыя пялёсткi памяцi

Сяджу адзін, сумую, плачу
Над мілатой былых гадзін…
Успамінаю Шчару, Начу,
Хлапцоў тутэйшых і дзяўчын.

Сяджу адзін. Былое сеецца
Зімы пялёсткамі ў вакно,
І сэрца ўспамінам грэецца,
Жадае жыць усёадно...

І зноўку хоча чараваць,
Каб быць аднойчы счараваным,
Грахі прызнанняў дараваць,
Каб загаіць на сэрцы раны.

Сяджу і плачу тут адзін
Ад смутку ціхага, нямога…
Хвілін працягам ці гадзін
Зямная скончыцца трывога?


Рецензии