Свiтанак выхаду

Чым больш жыву — тым больш здзіўляюся:
Бясьпеку, веру ў лепшы дзень
І выйсце ў горы і бядзе
Ў найцямнейшай, самай скрусе,
Дзе выйсця не відаць нідзе,
Дае не штурм пад зорак ззяннем,
А дня і новых сіл світанне.

Прыдушаны турбот навалай,
Увечары, як спаць лажуся,
Праблемы свету адкідаю,
Бо веру — з думкаю ўдалай
Пад промнем сонейка прачнуся,
Праблем раскідаю завалы
І безвыходнасць не спазнаю!

Параду б даць эліце свету,
Палітыкам і прэзідэнтам:
Зрабіць законам завядзёнку —
Сустрэчы, спрэчкі, перамовы
Вясці, як адпачнуць галовы,
Калі новы дзень настане звонку,
Бо вырак — справа ўсёй планеты,
Не здзелка з бізнесу кліентам.

Я так хацеў бы досвед гэты
Данесці людзям у Давосе,
Напомніць ім, што лёс планеты
Вісіць на валаску вайны.
Магчыма, тады змаглі б яны
Ў Еўропе ў кулак з’яднацца
І голасам адным абвесціць:
Мір на Зямлі — ёсць справа чэсці,
І мірам нельга таргавацца!


Рецензии