Вясновае
І пасвятлеў Усход.
Я ўспамінаў цябе адну
На гэты Новы год.
Дзень дабаўляў у даўжыні
Хвіліна да хвіліны,
Вачэй свяцілі мне агні
Каханае дзяўчыны.
Густы, палохаючы змрок
Гублялі ночы,
Іх напаўняў зіхотай зрок
Светлы дзявочы.
Турбот і страхаў агмяні
У ім знікалі,
А цела прагла цішыні
Шчасця чакала.
Звярнула сонца на вясну,
Пяшчотней грэе...
Ці чалавецтва пра вайну
Забыць сумее
Свидетельство о публикации №126012003413