Пажаданнi на Стары Новы год

Студзень. Ціша. Ужо вечарэе.
Прыціскае мароз, што ёсць сілы,
Ды жар любага сэрца сагрэе,
Бо ён шчыры, пяшчотны і мілы!

Бо гарыць ён падзякай заўсёды
Праз прасторы і праз  кардоны,
Як надзея, як вырак прыроды,
Што да скону ідзе час шалёны.

Прынясе, спадзяюся, год Новы
Многа радасці людзям на свеце.
Прыйдуць мірныя мыслі ў галовы,
Звонкім смехам адклікнуцца дзеці.


Студзень дням дабаўляе хвіліны
І вышэй паднімаецца неба
Срэбны пух лёг на елак галіны
Ззяюць зоркі каралямі Феба...


Рецензии