Чужога не трэба

Добра жыць калі сонейка ўнебе
Шлях Малочны і месячык з ім,
Нам чужога нічога не трэба,
Быў бы мір тут уДоме сваім!

Каб нязведалі слоў кепска, горка,
Быў бы братам Зямлі чалавек,
Ды, каб любая сэрцу гаворка
Заставалася чулай навек!

Месца хопіць усім на планеце,
Калі будзем мы ёй даражыць,
Калі будуць спяваць нашы дзеці,
Мы без жаху тады зможам жыць !

Дык няхай заўжды сонейка свеціць,
Адбіваюцца зоркі ўвадзе,
Беларусь, для мяне ўгэтым свеце
Няма лепей нікога, нідзе!

Сваё ёсць, а чужога не трэба
Толькі б людзі жыць мірна маглі.
Дык няхай свеціць сонейка ўнебе
Зоркі бачнымі будуць з Зямлі


Рецензии
Николай Сергеевич, пусть так и будет - мир, добро и свет в сердцах!
Ведь при большом желании людей всё это осуществимо. Да поможет Бог!

Велисевич Надежда   24.02.2026 11:45     Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.