Асеннi цвет

Цвет позьні, асенні маёй маладосці,
Апошні  - перад халадамі.
Нязвыкла шчымліва нас звязвае штосьці
Пялёсткамі, мроямі, снамі...

Нас звязваюць родных шляхў успаміны,
Лясныя, чароўныя сцежкі,
Дзе ў срэбры туману знікалі нізіны
І сэрцы грэў промень усмешкі.

Дзе родная нас прывячала дуброва
А песьням уторыла рэха
І роднае вёскі забытая мова
Давала сэнс любым уцехам.

Маёй маладосці цвет яркі, гарачы,
Апошні - перад зімою...
На Юркавай горцы, на Шчары, на Начы
Ён зоркаю ззяе зямною!


Рецензии