Водар кахання

Цыкл «Вясна, каханне, прырода» раскрывае любоў як натуральную сілу жыцця, што абуджае свет і душу. У вершы «Водар кахання» пачуццё зліваецца з веснавым пейзажам: пахі травы і суніц, ззянне зары, дыханне навальніцы становяцца сімваламі жывой, усёахопнай любові. Гэта гімн імгненню, калі чалавек адчувае поўню быцця і з упэўненасцю можа сказаць: цяпер жыву.

Водар кахання

Любоў - які цудоўны час,
Калі сваю шукае палавіну
Не знаючы спакою, стомы, спыну
Яна між нас!

П'янячым водарам захмеліць галаву,
Расквеціць неба ў малахіт вясёлкі
І подых ветрыку ціхі і волкі
Ападзе дыяментам на траву.

Заранка над лугамі заіскрыцца,
Ружовай фарбай дол афарбаваны,
На ўсёй прасторы маладой паляны
Цвітуць суніцы.

Кахання водар хмеліць галаву,
Мядовей слодыч вуснаў за суніцы...
Азонам праляцеўшай навальніцы
Цяпер жыву.


Рецензии