Туцкой Мадоне

Памяць — не мінулае, а форма прысутнасці. Яна захоўвае не падзеі, а іх святло, якое з цягам часу не гасне, а набывае сэнс. У памяці зліваюцца каханне, радзіма, мастацтва і лёс, утвараючы ўнутраны арыенцір чалавека.
Вершы гэтага цыклу — спроба ўслухацца ў тое, што перажыло час, і зразумець, як мінулае працягвае весці нас наперад, дапамагаючы адрозніваць мару ад рэальнасці і захоўваць вернасць сабе.


О, памяць роднае старонкі!
Пад шэпт дажджу, ці ў снегапад
Я чую смех Мадоны звонкі
І мрою зораны пагляд.

Ўначы, ці ранішняй парою
Палярнай зоркай у вакне
Гадамі яе вобраз мрою,
Да мэты шлях ён кажа мне.

Твой вобраз у маёй душы
Стаў з бегам часу дасканалей.
Ён мне высвечваў рубяжы,
Што розняць мары ад рэалій.

Ён - амазонка на кані
З карціны мастака Брулова,
Што ў Трацякоўцы ва ўсе дні
Турыстаў чараваць гатова

Адной рукой каня лагодзіць,
Другою - ірве цуглі ўгору!
Жарсцліва моц сваю даводзць,
Зламаць каб звера непакору.

Мадону колісь я сустрэў
Пад час юначае адвагі -
Мой позірк кроў яе сагрэў
А вусны пазбыліся смагі.

Ён Шчары светлаю вадой
Цнатліва абмывў пагоркі
Грудзей славянкі маладой
З паглядам малахітнай зоркі.

Душа, той мрояй счаравана,
Падзей стрывае бег шалёны,
Але здзяйсніць, што абяцана
Вачам было Туцкой Мадоны!

О, памяць роднае старонкі!
Пад шэпт дажджу, ці ў снегапад
Я чую смех Мадоны звонкі,
Жыве ў душы яе пагляд!


Рецензии