Еретик
Вучыўся ў езуітаў Ян
Па ўсіх канонах хрісціян,
Ён здабываў бакалаўрат
Але чамусьці не быў рад.
Ён здавальніўся кнігамі,
Засумняваўся ў рэлігіі.
На дыспутах семінараў
Пра роўнасць ён ўголас марыў,
Пра погляды лібэральныя
І смакі літэральныя.
І з рытарычнай спрытнасьцю
Абараняў язычніцтва:
"Галоўная функцыя абрада -
Каб сябравалася грамада,
Бо хлебаробскі круглы год
Сімвалізуе карагод.
Ён рух свяціл і танцаў рух,
Дружыну абнімае друг,
Бо адгарэў касцёр ужо
Але ад жару йшло цяпло,
Ўгары сузер'я, ў поле колас,
Цалуецца упершыню моладзь."
Пра гэтыя речы данеслі
Да дэканату духі злыя,
І інквізіцыя няшчадна
Із факеламі па брушчатцы
Ішла, як ліга афіцэраў
Караць за багахульства веры
"Гэта неўдзячнае атродздзе"
А Ян пораўся ў гародзе.
Яго схапілі, як раба,
Лупілі доўга Петры два,
І на судзілішча вялі
У зале судздзі аж гулі
Ад абурэння, як індыкі
Гергеталі на ерэтыка.
"Як ты пасмеў у дом распусты
Ператвараць храм Беларускі?
Як ты адважыўся зняважыць
Наказы дзедаў, вершамазец?"
Яму не далі адкрыць рот:
"Згарыш да попелу, урод!"
Ніхто не слухаў яго тут:
"Глядзіце, знайшоўся Робін Гуд!"
Вердыкт вынесла кафэдра:
"Прэч адсюль, анафема!"
Яго прыкулі да стаўпа,
І пудпалілі спудцішка.
Шматкроп'е слёз не палілось,
Манах стаяў, як бедны госць,
Усмешкі шчэрылі ваўкі,
І падкідвалі вугалькі.
Чарнец валаў, чарнец палаў,
Бог тое бачыў і рыдаў.
Свидетельство о публикации №126010604946