Так нараджаюцца паэты

Так нараджаюцца паэты -
Ці то ў турме, ці то ў выгнанні.
Там сутыкаюцца сусьветы,
Так прасяваюцца жаданні!

Там вецер сцюжны ў твары вее
І не зычлівы там пагляд,
Ламаці душы ён умее
У юнакоў, як і ў дзяўчат.

Там родныя не кажуць словы,
Калі наступіць дня прыход,
Бо у сілкі лавіць гатовы
Душу мінак, як і сексот.

І толькі той, хто сэрцам бачыць,
Дзе праўда, дзе абман хлусьні,
Дабром Радзіме будзе дзячыць,
Тушыць няпраўды агмяні!

Ён там яшчэ нязломней стане,
Асьветліць праўдаю душы,
Дзе выйсце ад жыцця у змане,
А дзе вядуць ілжой шашы.

Так нараджаюцца прарокі -
У турмах, ці ў душы выгнанні.
Яны да волі правяць крокі
Праз душ цнатлівыя казанні!


Рецензии