З Новым годам!

Сэрца саграе надзея,
Што ўсё дзікае сплыве
І дзень вольны заірдзее
На Зямлі і ў галаве!

Змоўкне ў небе выццё дронаў,
Вухканне ракет, гармат...
Зямля вернецца ва ўлона,
Дзе буяе райскі сад!

Там пяюць салодка птахі
Ад зары і да зары,
Бо няведамы ім страхі
Працякаючай пары.

Бо няма паразумення,
Як мог хворы чалавек
Злыдняў узрасціць насенне,
Смерцяў напладзіць, калек?

Сэрца саграе надзея,
Што ў час вешні пераход
Сэрцы людзям адагрэе
Іх адверне ад згрызот!

Сьвятло верне розум ясны
І жаданне мірна жыць,
Каб не быў ніхто няшчасны,
Радасць мог бы ўсім дарыць.

Дык паднімем жа быкалы
За людзей - тварца карону,
Каб Год новы быў удалы
І жыццю даў абарону!


Рецензии