Год агнiстага каня

"Ідзі, пакуль кліча сэрца.
Спынішся - згубіш напрамак!"

Ён год не ціхі — конь агністы,
З пяском дарогі ў грыве дзён.
Ляціць гарачы, вольны, чысты
І кліча: выйдзі з ценю, вон!

Не прызнае ён існавання
Без выбару і без вагі:
Ці кроч да мары без хістання,
Ці людзям не дуры мазгі.

У ім агонь — не для спакою,
А для праверкі душ і слоў:
Хто жыў абманам і ілжою —
Спазнае марнасць пышных сноў.

Ён год дарог і год імпэту,
Рашучы год — без апраўдання.
Тут кожны крок святлом сагрэты,
І кожны дзень — як пакліканне!

І толькі той, хто сэрцам чуе,
Хто не шукаў цішы ніколі,
На вогненным кані гарцуе
Да мэты і да лепшай долі!


Рецензии