Споведзь сэрца

Праходзяць годы. Радзеюць пляны.
Няма больш моцы ў іх крыла.
Я стаўся сталым, не апантаным -
Імпэту хваля з вяной сплыла.

Бо маю досвед, што мне ў скрыжалі
Багіні лёсу маёй зямлі
Бясконцы пошук наканавалі,
Каб век шукалі, кім мы былі.

Каб шлях шукалі да роднай мовы,
Напаўзабытай, напаўчужой,
Каб кладі сэрцы, як і галовы
За край свабодны, за мой і твой!

Ўсё меней плянаў, шляхоў і сцежак...
Ўсё меней часу пабачыць плён.
Дзе была вёска - зарос узмежак
І наўкол краю паўстаў кардон.

Вянец тварэння і розум маем,
Чаму не можам тварыць дабро?
Чаму бяздумна ўсё паўтараем
І жыцці веем за серабро?!

Праходзяць годы а край не бачны
Ракі шырокай з крыві і слёз...
Я нават д'яблу быў бы удзячны,
Адно, каб мір ён Зямлі прынёс!


Рецензии