Зiмовы язьмiн

Халадзіна на двары,
Злосны вецер вее
Ў час Каляднае пары
Язьвінь вочы грэе.

Не палохае мароз
Зоркі залатыя,
Бо цяплей яго пагроз
Зорачкі святыя.

Знак наступных перамен
Добрых у прыродзе,
Бо знікае цемры тлен
Сонца даўжэй ходзіць.

Бог дае ўсяму ў жыцці
План і почырк новы,
Каб мог радасна цвісці
Язьвінь - квет зімовы!


Рецензии