Адпачынак на кургане

На тым кургане мы былі,
Як ты мяне кахала.
Па небе воблакі плылі,
Нас сонца цалавала.

То быў язычніцкі курган -
Высокі, адзінокі,
Што разгадаў таемны план:
Схаваць жадання крокі.

Страсці схаваць твае, мае
Ад гарадзкога зроку...
Салоўка, дзе вясной пяе -
Ва ўсіх навідавоку.

Злучалі сэрцы курганы,
Ды годы праляцелі..
Няма даўно тае вясны,
Як мы на ім сядзелі.

Час верабейкам праляціць
І ў бяроз цені
Курган запросіць адпачыць
Можа, з табой Шэні!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →