Калядныя пажаданнi
Добрай ночы табе! Сьветлых сноў!
Хай цябе цёмна ночка калядная
Ахіне ў сувой срэбных званоў!
Добрай ночы, лясы і палеткі!
Добрай ночы сьвятая пара!
К Сыну Божаму йдзем у адведкі,
Шлях пакажа нам з неба зара.
Хай з’яднае нас промняў сувоем
І над роднай зямлёю ірдзіцца!
Хай напоўняцца сэрцы спакоем,
Каб змаглі Богу мы памаліцца!
Няхай вецер праз лес пранесецца
І ў сняжынках адродзяцца сны,
Святло зорнае ў іх адаб'ецца,
Дасць спакою душы глыбіні!
Хай развеюцца цёмныя хмары
Ўзыйдзе зоркі надзей прамень!
Хай дасць Божа, каб згаслі пажары
І заняўся б Святы Сына дзень!
Добрай ночы, Радзіма абрадная!
Векавы тваіх песень сувой
Хай нас радуе ў ночы калядныя,
Дасць надзею на мір і спакой!
Свидетельство о публикации №125122405229