Мгненне
Нябачна, як імгненне вока.
Пакінуў вёсачкі народ,
І ўсё змянілася навокал.
Сабраўся вось, - разы ўгады,
Адведаць родных - “мёртвы горад”,
Калі жылі яны, тады
Гусцела цемра, часты голад.
Прыйшоў цяпер зусім адзін
Туды, дзе быў яшчэ здаровы,
Сярод разбураных хацін
Чуваць адно, - бусловы словы.
Я тут, так сама, як усе,
Бываю мабыць раз у годзе.
На могілках, мы пакрысе,
Да згоды з Душамі прыходзім.
І як заўжды, ў жалобны дзень,
Зноў, гарады у родных вёсках,
Хоць нам ад родных толькі цень
Застаўся, ды развага Боска.
Свидетельство о публикации №125121205811
Богу жа, мусіць, гэта заўгодна,
Хтосьці пакрыўдзіў, а ты не сярчай,
Прэч панясе ўсё вецер лагодны.
Светлая памяць Мікалаю Сяргеевічу!
Нина Агейченко 13.04.2026 15:14 Заявить о нарушении