Стась Высоцкi. Эпiлог

36. Рэвалюцыйныя падзеі

У ГДР час дзіўны надыходзіў -
Народ у Лейпцыгу паўстаў супраць улады
І нават ШТАЗІ* не змагло даць рады,
Калі ўвесь горад на пратэст выходзіў.
Пераварот рэвалюцыйны стаўся у Берліне,
Калі туды з Масквы прыехаў Гарбачоў.
Ён бачыў, што народ уладу скіне
І супраць яго з войскам не пайшоў.
"Берлінскую сцяну" ў кастрычніку зняслі
І ў ГДР да ўлады "рэфарматары" прышлі.

* -  Камітэт дзяржаўнай бясьбекі ўГДР

Пасля ўсе межы з  ФРГ адкрылі,
Стварыўся новы ўрад пад перамены,
Быў зведзены ў нябыт і Маркс са сцэны
А камуністы хутка ПДС* стварылі.
Дроў наламалі ў перахдны час нямала -
Змяніўся клан былых дырэктароў,
З рахункаў партый золата прапала,
Прыслалі з ФРГ другіх прафесароў.
Далі фінансы ім амаль без меры,
Больш камуністы не былі ў даверы.

* - Партыя Дэмакратычнага Сацыялізму

У сама гэты час праект Стас напісаў,
Дзе вынікі ўсіх прац былі асновай
Для фотатэрапіі досыць новай,
І ў міністэрства ў Дрэздэне падаў.
Праз час досыць кароткі, на ўздзіў,
Прыйшоў адказ - яго праект прыняты,
Зацверджаны бюджэт, як і прасіў,
І супрацоўнік можа быць наняты.
Час адкрываў другія перспектывы,
Хоць для грамадства быў ён і жахлівы.

Гады ляцелi  ў прорву небыцця,
Сын нарадзіўся, вырас, скончыў школу.
Назвалі Аляксандрам. Быў вясёлы,
Шчаслівы самы час яго жыцця.
Стась вопыты працягваў. Яны сталі
Асноваю для "Доктар Б" навук.
Яго патэнты ў свеце прызнавалі,
Але цяклі фінансы міма рук.
Знiкалi фiрмы, межы i краiны,
Ды былі болей дрэнныя навiны.


37. Шчаслiвы лёс

Фiнансаване па ўсёй планеце
Шукаў Стась для праекта. I адчай
Падкiнуў думку з'ездзiць у Кiтай,
Дзе мiльярдэраў больш за ўсiх на свеце.
Знаёмы з Мiнску, што меў фiрму ў Харбiне,
Прыслаў яму для вiзы запрашэнне.
На мiнскi адрас Янучковай Нiне,
Яго пляменнiцы.  I Стась прыняў рашэнне:
"Паеду з лазерам i з доктарам з Расеi,
Што фарбавальнiк знае i ФДТ лячыць умее".

Стась прыляцеў у Мiнск на самалёце,
Бо новая надзея сэрца грэла
I ластаўкай душа яго ў Харбiн ляцела
I верыла, што там канец турбоце!
Ён Нiне пазванiў i папрасiў прывезцi
Яму паперы прама на вакзал.
"Сустрэцца можна ў тунэлю дзесцi,
Хоць жнiвень, але сонца л'ецца шквал.
Буду чакаць каля бiльярднай уваходу
Цябе ў цяньку да самага прыходу!"

Размову скончыў і купiў напiтку пляшку
Ды хуценька ў тунэль пашыбаваў.
Наплечнiк муляў. Стась паспрабаваў
Яго паправiць. Раптам стала цяжка
Ступiць i крок. Паветра не хапала.
Наплечнiк скiнуў, сеў, пасля прылёг.
Натоўп спяшаўся, было справы мала
Яму да Стася i цi жыць ён мог.
Набраўшы Нiну, напiсаў: " Я жывы чуць.
Ляжу ў тунэлі, дзе багаж здаюць".

Нясцерпна вочы рэзала святло.
Стась павярнуўся, змежыў векi...
Яго збудзіў крык першабытны нейкi,
Як бы са смерцю бой жыццё вяло!
Крычала Нiна! Церла рукi, ногi
А ён ляжаў i размаўляць не мог.
Пачуў сiрэну хуткай дапамогi.
Смак - нітрагліцэрыну гарчэй за грог!
Наклалi маску з кiслародам i, як п'яны,
Пачуў, што павязуць у Бараўляны.

У Бараўлянах урачы другiя
Сказалi, што шчаслiвы мае лёс,
Бо перанёс ён лёгачны трамбоз,
Дзе шэсцьдзесят адсоткаў - нежылыя!
Далi рэцэпт, перавялi ў палату
Нiна дастала дацкi варфарын,
Праз пару дзён, як стала лепш багата,
Прыгоду ўчуў i, Аляксандар, сын.
Пры выпiсцы ўрач Серабро сказала,
Што яму Нiна новае жыццё падаравала!


38. Эпілог

Пасля выздараўлення быў Стась у Харбiне,
Сустрэўся з бiзнесам, i з клiнiк персаналам,
Ды для праекта там знайшоў ён мала,
Бо давяралi ўсе кiтайскай медыцыне.
Схадзiў на Сунгары, правы прыток Амура,
I ў сабор Сафii з купалам зялёным.
Аблокi ў верасенi паўзлi па небе хмура
Пускалі ў вырай з ветрам лiсце клёны.
Нядзелю аддыхаў i не рабiў нiчога.
Сюды, - ён цвёрда знаў, заказана дарога!

Прыехаўшы дамоў, ён стаў лячыць скацiн,
Бо ў асяроддзi iх урон ад раку значны
I коцiк цi сабака больш удзячны,
Чым iншы, поўны пыхi, гаспадзiн.
Правёўшы пошук навуковы ў iнтэрнэце,
Пабачыў Стась, што ўзламаў яго патэнт
Пралечаны самым iм, мабыць, трэйцi
Расiйскi бiзнесовец, пацыент.
Ён усмiхнуўся, як той здзек пабачыў,
Сказаў: "Злом за дабро аддзячыў!"

Здаецца мне, што дастаткова будзе
Апiсваць Стася шлях нялёгкi гэты,
Што яго веў ўсё жыцце да мэты:
"Прынесцi пользу хоць якую людзям!"
Я дзякую табе, чытач мой верны,
За цягавiтасць i за сiлу волi,
За тое, што трываў крок верша мерны
I мне ў зваротах слаў энергii даволi!
Мой родны край!  Прабач, што я не змог
Мой досвед палажыць да тваiх ног!"


Рецензии