Стась Высоцкi Працяг 9
Чатыры леты зьнічкай праляцелі.
Стась першы лазер "Ластаўкай" назваў,
Але пра мару ўсё ж не забываў -
Вучоным стаць, як і ў сям'і хацелі.
Каб мары даць і ход, і завяршэне,
Стась заявіў, што будзе ён гатовы,
Праблем з рубінам адшукаць рашэнне,
Каб запусціць стабільна лазер новы.
Ён працаваў, але даваў святло,
Якое болей плямістым было.
А быў патрэбны лазер на рубіне,
Які прамень даваў бы аднародны,
Бо ён для "чыпаў" вырабу прыгодны
У электроннай прамысловасці галіне.
Стась выканаў для доктарскай заданне -
Стварыў і ў гэтым лазеры прамень,
Які ў эффекце "хвалі павяртання"*
3зяў аднародней сонца ў ясны дзень.
Завод "Карл-Цейс" той лазер прымяніў,
Стась "Доктар А" пасля абараніў.
* - адбіццё святла без павароту яго фазы
(англ. phase conjugation).
Пасля завод прапанаў яму кватэры,
Тэхнолагам ён меўся працаваць,
І промнем лазера той "чып" гравіраваць,
Бо пастаўляўляць у СССР былі намеры.
Ды ўмяшаўся рок у бег жыцця -
Астрыд у Йене жыць не захацела,
У Лейпцыгу ўсё мелася, хаця
Гаспадара ў кватэры і не мела.
Прышлося Стасю на дзьве хаты жыць,
Шукаць работу, каб сям'ю стварыць.
Гады ў Йене Стася сфармавалi,
Ён ужо "Доктар А" фiзмат навук,
A душу чулую збудзiў аргана гук,
Карцiны рэнесанса густ узгадавалi.
Зрок адарваць не мог ад "Венеры спячай",
Якую да багiнь узнёс Джорджонэ ,
I нiбы бачыў ток крывi яе гарачай -
Жарсцi, заснуўшай на прыродным лоне!
Усведамляў Стась непахiснасць веры
Праз лiк Xрыста ў час "Тайнае вячэры "
Стась вытрымаў тэхнолагам аж год.
На лёс цяжкі забылася абіда,
У Лейпцыгу знайшоў работу гіда
У турагенцтве ён сам і без турбот.
Вазіць турыстаў групы з СССР,
Паказваць ім музеі і кляноты,
Адносіны палепшваць і давер
Да немцаў - было часткаю работы.
Ён перакладваў на сустрэчах тосты
Сінхронна з выступоўцам - хлеб не просты.
35. Лейпцыгская эпапея
Час наступіў для клопатаў па дому,
Прышла пара вярнуцца ў сям'ю,
Каб ролю бацькi адыграць сваю,
Адносiн досвед перадаць малому.
Бо ён ужо закончыў трэйцi клас
I не заўжды яго мiналi беды,
Пагэтаму настаў для таты час,
Каб вопыт прылажыць жыцця i веды.
У Вочнай клiнiцы знайшлася Стасю праца,
Ён з турагенцтвам мусіў развiтацца.
Хадзiць на працу стала недалёка
I паляцелi быстрай птушкай днi
Без спешкi, без вакзалаў таўкатнi
Ад ранку i дзень цэлы - толькi вока.
Было для Стася нова i цiкава,
Дырэктар Ломач быў вучоны выбiтны,
Лячэнне раку вока - яго справа.
"А цi не лепш лячыць" - падумалi яны
"Яго пры дапамозе фотатэрапii?
Ды эффектыўней, чым маглi другiя!"
Да мэты вёў лагiчна шлях адзiны:
Стварыць патрэбна фарбавальнiк новы
На базе парфiрынавай асновы,
Каб паглынаўся моцна клеткамi пухлiны.
Iнфра-чырвонае святло каб моцна паглынаў,
Бо найглыбей яно iдзе ў пухліны цела,
Тагды магчыма будзе, і Стась гэта знаў -
Лячыць салiдныя пухлiны досыць смела.
Ён ведаў, хоць шляхі iснуюць і другiя,
Найлепшы ж - ФДТ, цi фотатэрапiя.
Сьвятло заўжды з'яўлялася ў прыродзе
Жыцця крыніцаю для розных відаў
І, колькі б Хаос не ствараў іспытаў,
Зямля жыве, як сонейка ўзыходзіць.
Сьвятло стварала ўсім яду і лекі,
Ад холаду ў час зімні берагло
І нават факт, што мы ёсць чалавекі,
Шлях развіцця намеціла сьвятло!
Але патрэбна выбраць шлях дастойны,
Іначай яго бляск задымяць войны!
Стась, яго сябра, Аляксандр Шульга,
Праз год сінтэзавалі парфiрын,
Якi Стась тэставаў далей адзiн
На клетках раку, як толькi iльга.
Пасля пратэставаў i на мадэлi:
С6-глiябластомы мозгу ў пацука
I вылечыў жывёлу. Не хацелi
Вучоныя прызнаць вынік пака.
Ды гэта Стася мала хвалявала,
Фiнансаваць праект патрэба стала.
Ён больш за ўсё хацеў вярнуць Радзiме
С падзякай досвед, што сумеў здабыць,
Каб з ФДТ чарнобыльцаў лячыць
I поспехам сваiм дзялiцца з iмi.
Узяў Стась капiтал яго прыватны,
Што зарабiў на працы за мяжой
I рызыкнуў спазнаць на што ён здатны,
I цi асiлiць шлях да мэты cвой.
Стась выйшаў у паход. Цi поспех будзе?
Вам расказаць аб гэтым не забудзем.
(Працяг будзе)
Свидетельство о публикации №125120800765