Пад белым крылам https stihi. ru 2025 12 01 1751

Зямля бацькоў, Пад белымі крыламі
З дзяцінства сэрцу родны, мілы кут,
Магутны дуб з бялюткімі бусламі
Нямала год мяне чакаюць тут.

Як доўга жыў я на чужой старонцы,
Пазнаў нямала радасных гадзін.
І хоць, для усіх, аднолькавае сонца
Радзімы край, бацькоўскі дом адзін.

Ды, што рабіць, няма ужо нікога
Хто зноўку ўсё з вайны пабудаваў,
Хто даглядаў старога і малога,
Жыццё сваё, адзін хто дажываў!

Цяпер, адзін, без гонару былога
Усё з дзяцінства ўспамінаць пачнеш,
Нямала глупства у жыцці зрабілі…
Ды, што пасееш тое і пажнеш!


Рецензии
Спасибо ! ВСлух прочла !Понравилось ! Давно не была здесь ...
Радости и здоровья !
.................
С поклоном ,

Ганна Зброжек   05.12.2025 01:10     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.