Папараць-кветка

Сяджу адзін...І зноў з табою
На працягу даўгіх гадзін...
Лістаю памяці двубоі...
Сяджу з табою - зноў адзін.

Зрываю кветкі ўспамінаў,
Чароўнай свежасці цвяты
І мрою сонейка-дзяўчыну...
Сяджу адзін - і побач - ты!

Бачу знаёмыя карціны -
Рака, над Свіслаччу дамы
І чую сэрцайка дзяўчыны,
Як некалі гулялі мы.

Сяджу адзін. Ды маю мрою
Дамоў вярнуцца наяву
І адшукаю ў лесе тое,
Што кветкай радасці заву!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →