Мой край
У шматфарбнасці мне даражэй,
Пакуль чую птушынае пенне,
Не згубілася пэўнасць надзей.
Наўздагон чысціні хвалявання,
Мне шкада ад яго ўцячы,
Дорыць восень крынічнае ранне
І ад шчырага сэрца ключы.
Нацягну капялюшык наперад,
Бы дзіцячаю верай жыву.
Вершы простыя складваю ў нерат,
Абаяльнай Радзіму заву.
Свидетельство о публикации №125112802972