Стась Высоцкi. Працяг 7

Кніга пятая

28. У ГДР

Дарога ў Лейпцыг ад Берлiна
Ляцела прама, як страла,
Як нітка лёсу, што вязла
Стася ўсё далей ад Айчыны.
Гудзеў натужлiва матор,
Знаёмыя блішчалі зоры,
Ды не вязаўся разгавор -
Душою быў яшчэ ён хворы.
Як будзе далей - невядома,
Хоць жонка побач - а цi дома?

Прыехалi. Праз тыдзень у кватэры
Сабралiся дзяцькi, іх жонкі і кузiны,
Гатовыя пачуць сямейныя навiны
Ды планы маладых i iх намеры.
Размовы пацяклi на польскай мове,
Адтаяў Стась і быў душэўна рад,
Калі пачуў, што да вайны у Львове
Яны жылi. Там мелi дом i сад.
Сям'ю ж вайна паслала ў выгнанне,
Ім быў вядомы смутак развiтання!

Прызналі аднадушна на савеце,
Глыбей жыццёвыя крануўшы тэмы,
Той факт, што Стася ўсе праблемы
Здымае праца ва ўнiверсiтэце.
Няхай ён зойдзе на фiзфак
Мясцовага ўнiвесiтэту
А там дэкан параiць, як
Рашыць праблему можна гэту.
Ды радасцi не даў паход,
Вакансій не был ў той год.

Была надзея, што пашчасцiць можа,
Знайсцi работу ў Йене ў ФШУ* ,
Як пабрацiм ён меў стасункi з БДУ
I ўладкавацца там было б так гожа.
З студэнтам з Мiнску ён зайшоў у дэканат,
Прыемную размову мелі і ў дэкана,
Ды ў адказ пачуў зноў акурат,
Што месц няма, бо ўсё распланавана.
Каб для сям'i заробак мець якi,
Рашыўся Стась пайсцi ў будаўнiкi,

* - Фрыдрых-Шыллер-універсітэт

На працу ўладкавацца дапамог -
Герр Бергер, што сусед быў па кватэры.
Ён Стася распытаў i сам праверыў,
Цi сапраўды ён плотнiкам быць мог.
Паўгода Стась аздоблiваў кватэры,
Вучыў нямецкi, каб пачувацца дома,
Ды ў час, як устаўляцьме вокны, дзверы,
Шукаць вакансii, каб працаваць з дыпломам.
Яму падказваў досвед чалавечы,
Што толькi пошук - вывядзе з галечы!

Так i было. Аднойчы ў Кансулаце
Прыняў яго Генконсул СССР
I, выслухаўшы планы i намер,
Прапанаваў, каб болей час не трацiць,
Запыт аб працы ў Акадэмiю направiць.
Працуе мнoга там вучоных з СССР,
А ён дырэктару праблему сам прадставiць,
Бо адчувае да хлапца давер.
Быў гэта лёс, цi бласлаўленне Бога?
У край навукi зноў вяла дарога!


29. Стажор у Акадэміі Навук

Цяплом сустрэчы выйшаў Стась сагрэты.
Размова з консулам яму вярнула сілы,
Дала надзею і падаравала крылы,
Шлях адшукаць і ўзляцець да мэты.
А ўвечары да цешчы на кватэру
Ад Акадэміі Навук з'явіўся пасланец
Ён запісаў дыплома профіль на паперы,
Паабяцаў, што пошукам канец.
Нібыта ў казцы ўжо на дзень другі
Стась атрымаў кантракт у ЦФІ*

* - Цэнтральны Інстытут Ізатопных даследавнняў АН ГДР

Вучыць прышлося радыёнуклiды
Па працах, на ангельскай мове спрэс -
На гэтай мове размаўляў прагрэс.
Таму i Стась аўтадыдактам без абiды,
Зубрыў, якiя simple past апiсвае падзеi
А для якiх past present падыходзiць.
Ляцелi днi. Ён верыў,  што зардзее
Яму ангельскай мовы сонца на ўсходзе.
Да мэты шлях - крамнiстая дарога,
Ды трэба йсці, хоць перашкод і многа!

Год праляцеў. Сям'i далi кватэру.
Сын нарадзiўся, стала больш турбот,
Хаця i так быў імі повен рот,
Ды рух падзей крапiў у мэту веру.
На працы ж целам  толькi чужародным
Застаўся Стась, з'явiўся бо з "Саветаў
I працу атрымаў пуцём нягодным".
Сам доктар Гіллер неўзлюбiў яго за гэта,
А ён быў шэфам групы негалосным
I клiмат Стасю стаўся невыносным.

Стaраўся Стась, як толькi мог,
Ды ведаў яўна не хапала
I хоць чытаў зусiм нямала,
На працу крочыў - бы ў астрог.
Штодзённы стрэс даў сябе знаць -
Гастрыт з'явiўся досыць нечакана.
Параiў доктар спортам яго зняць,
Дамоў паехаць, зажыла каб рана.
Парада добрая, ды толькi раз на год
Наведваць СССР па вiзе мог "народ"!

Застаўся выбар: спорт цi фiзкультура,
Бо летам у бацькоў адпачывалі дома.
На ўезд дазвол не атрымаць, вядома, -
Бо эмiгранты – то ж "буржуйская натура“!
І асабліва тыя, хто не быў пасланы
"Радзімы інтарэсы цвёрда прадстаўляць!"
Бо зьбеглі ж за мяжу набіць карманы
І на карысць імпер'ялістаў працаваць!
За iмi вока трэба, бо яны ж шпiёны,
Што прадалi Радзiму за рубель зялены!“

Са спорту - меўся альпiнiзм у iнстытуце.
Пайшоў хлапец туды, любiў бо вышыню.
На боязь жонкі ён увагі не звярнуў -
Баялася ж яна, што галаву там скруцiць.
У секцыi спартыўнай дух добразычлiвы,
Хлапцы былi ўсе Стася адногодкi.
Ён ачуняў душой, вясёлым i шчаслiвым
Стаў зносiн тон яго за час кароткi.
Сяброўскi дух гаiў гастрыт цяпер,
Бо ў альпiнiзме поўны мае быць давер!



30. Палёт

Цi скалалазанне, цi можа дух яго
Далi энергiю i думкам новы ход.
З сям'ёю радасна сустрэў Стась Новы год,
Хоць не ставала крыху аднаго;
Ён працаваў амаль што два гады,
Памочнiкам другiх без тэмы навуковай.
З фiнансамi было тут не бяды,
Ды грошы не былi жыцця яго  асновай!
Ён тэму навуковай працы мець хацеў,
Перажываў, што пуста час ляцеў.

Здавацца, тым не менш, ён не збiраўся,
Стараўся тэму сам сфармуляваць,
Прыкiдваў лепш каго ў кiраўнiкi пазваць,
Каб шлях наперад ясны адкрываўся.
Чытанне навуковых прац падняла кругагляд,
Ён адчуваў, што ведае не мала.
Да з групай не наладзiў, акурат,
Кантактаў Стась, а iх i не ставала!
Паспадзяваўся, што яму шэф групы Бёз
Падкажа, як праблем тых зрушыць воз?

А час ляцеў, стаў месяц красавiк.
I ў першы дзень Вялiкадня вясновы
Сабраўся сваякоў круг адмысловы
З гасцямі - з ФРГ аж - на пiкнiк.
Сын, Ян, падрос i штосьцi лапатаў
На мове, толькi мацi зразумелай,
З гасцямi Стась пабыў, пасля ўстаў,
Сабраўся ехаць, Астрыд аж збялела.
На ровар сеў - усiм рукой махнуў-
Ды у кар'ер да альпіністаў ірвануў.

Кар'ер быў ранаю магутнае гары,
Што ўглыб пад метраў 50 сягала,
Кулiса з чорных сцен адвесна атачала
Сабою возера з далёкае пары.
У шырыню кар'ер меў метраў двесце.
Па краю возера рос мох цёмна-зялёны.
Абломкi скал, што не паспелi звезцi,
Наўкол ляжалi нiбы батальёны,
Што Зеўса гневам тут былi пабiты
I паляглi, як каменныя плiты.

Сябры хацелi сiламi сваiмi,
Наверх гары, парошшай лесам,
Узлезцi па сцяне. Яна ж адвесам
Стаяла непрыступна перад iмi.
Стасёк замацаваў канат i карабiны,
І на карнiз ступіў, вузкі і цьмяны-
На метраў 25 па ім узлез за поўгадзiны,
I карабiн замкнуў у кольцы ўмураваным.
Палез хутчэй наверх, дамоў каб не спазнiцца...
Ачомаўся ў iмху. Затым бальнiца.

Бог дараваў жыццё. А каб гастрыт пазбыць,
Рашыў ён, што другая трэба праца,
Прыйшлося яму ўсё-такi прызнацца,
Што для жыцця важней здаровым быць!
Стась з працы звольніўся, набыў на Брэст бiлет
Рашылi, што ў бацькоў пабудзе месяц - два,
Гастрыт, каб залячыць без стрэсу i як след,
А там, глядзiш, i праяснiцца галава.
I праца знйдзецца, дасць Бог, без дапамогi
Абы здаровы быў, абы насiлi ногi!

(Працяг будзе)


Рецензии