Всё непредсказуемо

Колькі дарог засталося -
Намалявала далонь,
Дзе прымірэнчая восень
Выбеліць прыцемкі скронь.

Ці аднастайнасць суцешыць…
Сходнямі будзе лягчэй.
Хай жа насніцца той месяц
Згадкаю любых вачэй.

Усё ў жыцці недарэчна:
Жорсткасць, спякота, адчай.
Утульнасць – навек бессардэчна,
Толькі мяне не чакай.


Рецензии