Стась Высоцкi. Працяг 6

25. Лёс i сустрэча

Наканавана было Стасю лёсам
"Штурхаць" навуку ў iнстытуцкiм складзе
А грошы летам зарабляць у будатрадзе
I не круцiць пры прапановах носам.
Пацiху грошы ашчаджаць i на кватэру,
За шчасце ж была мiнская "прыпiска",
Не забываць вучоным стаць намеру,
Да доктара навук iсцi было не блiзка.
Ды часам лёсу бег змяняецца выпадакам
I пойдзе ўсё тады зусiм другiм парадкам.

Сяброўку новую спаткаў Стась з ГДР,
З прыгожым імем Астрыд, з стройным станам.
Было прыемна з ёй хадзіць вясною п'яным,
Бо паміж іх раслі і цяга, і давер.
Яе Стась навучыў катацца на каньках,
З ёй разам абышлі балоты і лясы
Вясновых ландышаў дурманіў розум пах
Праводзіў з ёю Стась шчаслівыя часы.
Хоць дожджык церусіў і быў дзянёк пануры
Паехалi яны на танцы ў Дом культуры.

Вярталiся дамоў - ад шчасця вочы ззялi,
Хацелася спяваць цi ў неба ўзляцець,
I верылася, лёс не мог iх так  сустрэць,
А мабыць для таго, каб рук не разлучалi.
Назаўтра ў ЗАГС  пайшлi i падалi заяву,
Аб тым, што жыць сям'ёй хацелi б новай,
Спыталiся, як iм зрабiць карэктна справу,
Каб стала для сям'i  надзейнаю асновай.
Заяву прынялi.  У жнiўнi пад вянец.
Паверылі яны, што ўсіх турбот канец.

У ясны жнiўня дзень картэж з пяцi машын
У лентах i шарах падъехаў к iнтэрнату
Стась Астрыд на руках данёс к аўто i свату
Вяселля перадаў кiроўныя ключы.
Расселiся. Картэж дамчаў iх да "Планеты “.
Сустрэў марш Мендэльсона ў  святочнай залi,
Прыгожы ў кветках стол и твар чужой кабеты,
Што вiншавала iх. Яны ж сямьёю сталi.
Бакалаў перазвон, абдымкi, воклiч "горка!"
Да "Вечнага агню " ляцiць машын пяцёрка.

Усклалi кветкi там, зрабiлi фотак пару
Пад'ехаў аўтабус i  ўсе  ў яго паселi.
Да Стасявых бацькоў паехала вяселле
У вёсцы святкаваць i даць у танцах жару.
На Тучу паварот. Раўнюткая дарога.
Прайшоўся грэйдзер слаўна - няма і ям!
Пакрашаны платы i дахаў новых многа
Такi парадак тут Стась не чакаў i сам.
Райком так прыказаў, матэрыял даў дарам,
Каб перад немкай той у гразь не  ўдарыць тварам.

Ля хаты Стася тоўпiўcся народ,
Цikaўныя пабачыць "немку" тую
Ды не ў кiно, а побач тут, жывую!
Стапталi Стасю сад i агарод.
Пад'ехаў аўтабус. Вядзе Стась жонку ў  двор
I сустракае там перш-наперш свата.
Цiкавы ён заводзiць разгавор,
Каб даў Бог лад сям'i ды каб жылi багата!
Iх Стасявы бацькi вiталi на парозе,
Нiбыта два вякi сустрэлiся ў дарозе!


26. Ланцуг сустрэч

Наш лёс - гэта ланцуг сустрэч,
Дзе звеннi - радасцi сустрэчы.
Такi наш розум чалавечы;
Ён злое выдаляе прэч.
На тым жыруюць папулiсты:
Палiтыкi ды махляры,
Што людзям абяцаюць чысты
Пры ўладзе іх - рай да пары!
"Рабамi на галерах будзем,
Што абяцалi - не забудзем!"

А людзi чуюць казкi тыя
I спадзяюцца многа лет,
Што будзе ў іх жыцці прасвет,
Часы наступяць залатыя.
Жыццё змяняецца, цячэ,
Без зменаў застаюцца казкi,
Што трэба пацярпець яшчэ
I дабрабыт наступiць царскi.
Наiўны Стась быў - па вяселлi
Застацца ў Мiнску жыць хацелi.

Адтанцаваўшы, з Астрыд ён,
На Мiнск сабраліся ў дарогу.
Шукаць параду, дапамогу,
Каб меў iх шлюб якicьцi плён.
За тыдень з ёю абышлi
У Мiнску: гарсавет, абкам.
Нiдзе ёй працы не знайшлi,
Tаму рашыўся Стсiк сам
Да жонкi выехаць з Радзiмы,
Так бы сказаць, пайсцi ў прымы.

Намер аб выездзе ўхвалiў таксама,
Прафесар, сябра Стася - Верабей.
Сказаў ён Стасю: "Едзь скарэй,
Як клiча да сябе вас Астрыд мама!
Будуем камунiзм мы толькi на паперы,
I кожны для сябе, як гэта мне вядома!
Без сувязей жыццё - на гэта дай мне веры! -
Тут не жыццё - турма, а ў ГДР вы дома!"
Не меў Стась плёну у абкаме, гарсавеце,
Ды, дзякуй Богу, ёсць сябры на свеце!

На заўтра з Астрыд ён пайшoў у  кансулат,
На ў'езд у ГДР запоўнiлi паперы.
Iх консул падтрымаў у выбраным намеры,
Сказаўшы, што праблем не бачыць акурат!
Праз два днi Aстрыд з'ехала ў Берлiн.
Без перашкоды звольнiўся ён з працы,
Застаўся ў iнтэрнаце жыць адзiн,
Каб пашпарта на выезд дачакацца.
У пакоi Астрыд зноў жыццё кiпела,
Туды ўсялiлася венгерка Грасiэла.

Аднйчы, чуць паcтукаўшы рукой,
Яна зайшла i папрасiла дапамогi,
Бо не змагла пасля цяжкой дарогi,
Валiзку з рэчамi занесцi ў пакой.
Стась дапамог, каб скрасiць адзiноту,
Ды выведаць жывуць як за мяжой,
Яна ж, адчуўшы сэрцайкам турботу,
Ахiнула яго сваёй душой!
Зварыла чай, памыла вiнаград...
Стась слухаў смех і пiў жар вачанят.

З тае пары ў вячэрнiя хвiлiны
Пачуў Стась многа пра жыццё ў чужыне:
Яна ж з'явiлася на свет у Аргенцiне,
Лiцьвiнка - мама, венгр - тата дзяўчыны.
Пазней палячку падсялiлi ў пакой,
З пласцінкі: "Раз адзiн" Герман спявала
I навявала песняй гэтакi спакой,
Што сэрца пра ад'езд i забывала!
Cунiчныx вуснаў мёд, пярліных зубак стая
16 поўных год! Цнота сама сьвятая!


27. Грассiэла

Заканчвалася восень. Ў лiстападзе
На землю лёг бялюткi першы снег
I хоць на сонцы капала са стрэх,
Стаялi елкi ў срэбраным нарадзе.
Стась пашпарт атрымаў. З бiлетам на Берлiн
Зайшоў да Грасiэлы развiтацца.
Пачуўшы навiну, яна ў момант адзiн,
Панiкла галавой i стала апранацца.
"Хадзем!" - сказала Стасю. "На ўспамiны
Я падарую табе фота Аргенцiны!"

У фотаатэлье здзiвiлiся з замовы
Да вечара зрабiць па некалькі партрэтаў
У профiль i ў анфас - яна жадала гэта.
Абрала з iх адзiн i напiсала словы:
"Няхай табе мой твар,
Як глянеш на чужыне,
Адкрые сэрца жар,
Ўзрасло што ў Аргентынее!"
I  Стасю ўсё раптоўна ясным стала;
Яна ўжо не дзiцё i ў першы раз кахала!

Каб сцiшыць яе боль, ён выбраў сваё фота
I напiсаў, расплакацца гатовы,
На адвароце ёй такiя словы,
Дзе болем сэрца стала яе цнота:
"Ад'язджаю я, ды i  ў чужыне,
Дзе не так сiнее неба край,
Сонца вачанят тваiх не згiне
I не змоўкне тваіх слоў ручай!
Будзе мне твой сьмех, як ранак звонкi -
Прывiтаннем з роднае старонкi!"

Рэшту фотаздамкаў Грасiэла
На шматкi маленькiя парвала,
Нiбы гэтым знаць яму давала,
Што другiх каханняў не хацела!
На пероне, як цягнiк пад'ехаў,
Абняла i цiха прашаптала:
"Я цябе кахаю!" Слоў тых рэха
Стася ўсё жыццё суправаджала!
Рукi разнялi без пацалунку
Пад свiсток апошнi цягнiка
Урэзалася  ў памяцi малюнкам -
Лебедзя крылом - яе рука!

Час жа падарожжа на чужыну,
Злiўся яму ў нейкае трызненне,
Нібы сон цяжкi, што на iмгненне,
Наляцеў i следу не пакiнуў.
За вакном плылi Варшава,Познань
Лес, азёры поўныя вады.
Сэрцу станавiлася марозна:
"Што шукаю? Еду я куды?"
У вокны мокры снег, iмжа ляцела
А ў вачах стаяла Грасiэла!

Фракфурт-Одэр прама на мяжы
Правяраюць пашпарты i вiзы
Горад нейкi цёмны, шэра- шызы,
ГДР - для сэрца край чужы
Торкнуўся цягнiк. Праз паўгадзiны
Зроку адкрываецца Берлiн:
Камiны, дамы, агнi, машыны,
Тумбы для аб'яваў i навiн....
Стась убачыў праз вакно ў вагоне:
Астрыд з мамай, з братам на пероне.

(Працяг будзе)


Рецензии