Стась Высоцкi. Працяг 5
20. Студэнт
Стась здаў іспыты на 13 балаў,
12 балаў - заліковы быў парог.
Студэнт! Юнак ляцеў не чуўшы ног
А цела ўсё ад радасці спявала!
"Маланкаю" бацькам паслаў ён тэлеграму,
Якою чуць не нарабіў сабе бяды -
"Я паступіў!"- стаяла. А куды?
На месцы падкасіў ён гэтым маму.
Ды страх матулі разагнала Зося -
У БДУ прайсці Стасю ўдалося.
Да канца жніўня засталося 10 дзён,
Каб атрымаць яму звальненне з працы
Прапіску скасаваць, з заліку ў войску зняцца -
К бацькам таму не пасьпяваў паехаць ён.
Прапіскаю займалася Лільяна.
З тугою Стась зайшоў у кабінет.
Яна адна. Устала нечакана
І ў абдымках ён пачуў:"Мой сьвет!
Арлёнак мой! Табе на разьвітанне
Сапраўдным стаць арлом даю заданне!"
І адхінулася. Не запрасіла сесьці.
Дрыжалі вусны і сціскаліся нервова.
Юнак стаяў аглушаны. Ні слова!
А позірк дыямент слязінкі песьціў,
Што на шчацэ Лільяны сном застыла.
Ледзь чутны лёгкі стук у дзверы
Гвалтоуна разарваў іх рукі. Не хапіла
Імгнення ім, каб выказаць намеры!
"Заходзьце!" - як з нябёсаў голас мілы.
Стась сеў. Стаяць не меў больш сілы.
Прыпіску ў пашпарце Лільяна скасавала.
На ростані сказала:"Што ж, бывай!
Ляці арлом, ды нас не забывай,
Бо ўзлётнай паласой табе будоўля стала!"
Прыўзняўшыся, у вусны цалавала,
Паціснула да болю ажно руку.
Хлапцу няёмка пры чужых чуць тое стала.
Ён мямліў ёй падзякі за навуку,
За тое, што ў пакой да Грышы пасяліла
І разьбірацца ў людзях навучыла!
У свой пакой падняўся Стасік лётам,
Стаяла там спакована валізка.
Абняўся з Грышам, пакланіўся нізка
Пакою, інтэрнату і палётам.
Ён разумеў, час на вучобу трэба
Бо школе не раўня ўніверсітэт
І прыдзецца забыць палёты, неба,
Бо ўсё былое, не яго ўжо сьвет!
На нейкі час жарсці не паддавацца
Вучыцца, каб з "хвастамi“ не застацца.
Валізку ўзяў і рушыў да трамвая,
Нумар 1, прыпынак "Стадыён"
За мостам цераз Свіслач, ведаў ён,
Яго ўжо інтэрнат якраз чакае.
Трэці паверх, пакой 320-ы
Пяць ложкаў, хоць пакой на чатырох,
Але нічога, не патрэбны шаты,
Адно каб не было ні прусакоў, ні блох!
Пакой быў чысты, вокны на ўсход,
Чатыры зэдлікі і стол - пакоя пасярод.
21. Перахрост
У верасьнёвы дзень працэс вучэбны
Пачаўся ў першакурснікаў з сабрання.
Зяцькоў, дэкан, сказаў сваё вітанне,
Заверыўшы, дзяржаве што патрэбны
Спецыялісты і вучыцца адмыслова
Павінен кожны! Што яны - эліта!
Доктар Ткачоў, за ім узяўшы слова,
Заверыў, што дарога ім адкрыта
І кожны з іх павінен быць гатоў
Стаць доктарам, як ён, да 30-ці гадоў.
Пасля ім хто ў каторай групе зачыталі,
Сказалі, што назаўтра к дзевяці
Ў працоўнай вопратцы павінны ўсе прыйсці -
Калгасы на ўборцы іх чакалі.
Назаўтра, ў кузаў грузавой машыны,
Усеўся, хто як мог, іх гурт вясёлы.
Стась запытаўся імя ў дзяўчыны:
"Ларыса Мухіна з матэматычнай школы!"
"А тваё імя?" "Стась." "А, Слава! Міла!"
І з лёгкае рукі на Славу ахрысціла!
Вёска Лужкі на дзьве нядзелі
Прытулкам для студэнтау стала.
Працоўных рук было ў сяле замала,
Каб ураджай у той арцелі,
Што назву: ''Пуць чырвоны'' мела,
Турнэпсу, бульбы, буракоў -
Сабраць, што на палях пасьпела,
Вязьлі студэнтаў. "Бурлакоў" -
Бясплатных мець жадаў калгас
Хоць марна трацілі вучэбны час.
Калгас прадукты сталавання,
Дзень кожны выдаваў на рукі,
Каб стравы елі без панукі.
Варыць абед было заданне
Дзяўчат дваіх і хлапцоў двух,
Бо трэба было секчы дровы.
І ранкам уставаць без скрух -
Стась быў да працы той гатовы,
Ды посуд мыць, стол прыбіраць -
Рук не хацелася мараць.
Ларыса Мухіна с сяброўкай
На "катаргу" геройскi заступілі,
"Зьмяіным" супам - пераперчаным кармілі,
Аркадзь Шэрайзен мыў пасуду лоўка.
Сябрук яго ніколі дроў тых не калоў,
Але паходжанні свае раскзваў гладка,
Не працаваў, а языком малоў,
Прывабіў чым дзяўчат - была загадка.
Стась нормы на ўборцы выпаўняў
Таму камсоргам на канцы ўборкі стаў.
У Мінск вярнуліся ў верасня канцы
І з галавою пагрузіліся ў вучобы,
Бо змарнавалі іх час без жалобы,
На ўборцы бульбы роўнасці тварцы.
Да першай сессіі было ўжо мала часу
Таму заняткамі былі закрыты дні
І час той, даравалі што калгасу,
Спрабуй цяпер як можаш нагані.
Як тых шчанят іх кінулі ў вучэнне,
Хто выжыве, каго й знясе цячэнне.
22. Вучоба
Вучэбны план быў поўны стрэсу,
Стась сам адчуў гэта адразу,
Патраціўшы воз цэлы часу,
Каб групу падпісаць на прэсу,
Каб здаць залік па фізкультуры,
Па "лабах" атрымаць залік...
У снезе гэтае віхуры
Маяк навукі стух і зьнік.
Ствараў усім найбольшы стрэс -
Баркан з гісторыяй КПСС!
Падручнікаў было замала,
Іх выдавалі, нібы лекі,
У Мінску дзьве бібліятэкі:
У БДУ і ў горадзе - імя Купалы.
Было, канешне, дастаткова
Маркса і Леніна "тварэння"
З іх спісвалі ўсе слова ў слова
Грамадскага жыцця стварэнне.
"Два крокі ўзад, крок упярод" -
Канспектаваў цалком народ.
Іван Іванавіч Пятроўскі
Патокaм тром адзін чытаў
"Механіку“, бо яе знаў,
Як "Ойча наш“ тэкст багаслоўскі.
Страшыў іспытам:“Буду строгі,
Ды тыя ўсе, хто зможа здаць,
Вучобу скончаць без трывогі,
Няважна 3 будзе ці 5“
Пацьвердзіць гэта сам магу,
Не здаў хто - кінуў БДУ.
Курс "Матаналізу“ дыктантам
Чытаў назойліва Ізобаў,
Без пачуцця аж да вантробаў,
Ды апранаўся крыху франтам.
Вітаўся, мел у рукі браў,
Пісаў і гаварыў так роўна.
Не растлумачтваў, дыктаваў,
Ці зразумеў хто - ўсяроўна!
Жыццё аддаўшы так "прэдзелу“,
Як мельнік белым быў ад мелу.
Ды цікавей за ўсіх была
Дацэнтка Зоя Апацёнак.
Насіла залаты пярсцёнак,
Ды выйсці замуж не змагла.
Гадоў пад 45 дзаўчына
І апраналася прыгожа,
Ляжала можа ў псіхіцы прычына,
Бо лекцыі вяла, крый Божа!
Сумбурны доказ без сістэмы
І найпрасцейшай тэарэмы!
Пайшла вучоба без прыгод.
Драмаў асенні ранак шары
A Стась спяшаў ужо на пары,
Не з'еўшы нават бутэрброт.
Рукамі, зрокам і вушамі
Стараліся засвоiць веды,
Папутнымі і цягнікамі
Вязьлі ў інтэрнат абеды.
А маці аж ад шчсця млелі,
Як хутка дзецi iх сталелі!
23. Другi семестр
Семестр другі. Усё ўляглося.
С плячэй звалілася гара.
Вакацыі прайшлі. Пара
Зноў малаціць навук калоссе.
Стась рытм вучобы падлавіў,
Здаваў залікі і іспыты,
На канькабежны спорт хадзіў,
Быў адпачынак не забыты.
Студэнцкае жыццё цякло,
Як бы заўжды ўсё так было.
Пасля абеду ў інтэрнаце
Вяселлем поўніўся пакой
Цяклі гісторыі ракой
Што адбыліся ў час вакацый.
Хто ажаніўся па "залёту"
А хто, даў Бог, не заляцеў.
Меў кожны нейкую заботу
І жыў, як сам таго хацеў.
Быў час вакацый - вольны час
І найжаданейшы для нас!
Ляцелі дні і неўзаметку
Вышэй падняўся купал неба
Чарнела лапікамі глеба
Вясна ўжо рушыла ў разведку.
Зноў зазвінелі ручайкі
Пад сьветлы перазвон сінічак
На галлё вербаў ля ракі
Спусціўся срэбраны рой знічак.
Цьвіў сонца цьветам вербалоз -
Найлепшы ранні меданос.
Граніт навукі пасьпяхова
Вучыўся грызьці Стась заўзята
І хоць было забаў багата,
Ды знаць навуку адмыслова
Быў самы першы запавет.
Яго дарогаю Стась крочыў
За мэты зоркаю ўслед
Ішоў ён і нідзе не збочыў.
Бо зорка мэты і каханне-
Ёсць сэнс жыцця і пакліканне!
Вясна! На носе зноў іспыты,
Забыты карты і дзяўчаты
Час падрыхтоўкі распачаты
І забаўкі ўсе забыты.
Як не вучыўшы, метад скоры
Іспыты пасьпяхова здаць,
Пісаць было патрэбна "шпоры“
I лоўка іх пасля ўжываць.
Стась фокусы рабіў няўдала,
Вучыў, каб на іспыт хапала.
Паміж іспытамі на сходзе
З паста камсорга ўзяў адвод
Ён, не прабыўшы ім і год,
Бо бойкай сам сабе нашкодзіў.
Нікога хоць сам ён не збіў,
Бо быў нядрэнным дыпламатам
І гвалт за сродак не лічыў.
Байцы ж там лаяліся матам.
Каб пляму тае бойкі змыць,
Рашыў камсоргам больш не быць!
24. Студэнцкiя гады
Другі курс неяк непрыкметна
Прайшоў і зьнік у лесе дзён
Не ўрэзаўся ў памяць ён.
Адно было ў ім адметна,
Што па наезджанай дарозе
Лягчэй каціўся ведаў воз.
Вучоба, як той верш у прозе,
Займела рытм, бо на авось
Стась больш ужо не спадзяваўся,
Прылежна працаваў, стараўся.
На трэйцім курсе у пакой,
Жыць к яму Рычард падсяліўся.
Ён на юрфаку хоць вучыўся,
Ды з інтэрната за ракой
Было зручней і бліжай многа
І пешкі бегчы на заняткі.
Калi ж трамваям, то дарога
Ляцела прама без аглядкі.
Бiлет трамвайны "па даверы“ -
Звычайны быў кусок паперы.
Стась з Рычардам пасябравалі к лету,
Абудва ж мелі інтэлект рухавы.
Студэнтаў з-за мяжы вёў Рычард справы
У камітэце камсамолу ўніверсітэту.
Адтуль аднойчы атрымаў Стась прапанову
Стаць старшынёй "Сяброўскага савета“,
Бо у стасунках браў ён за аснову
Дыпламатычны тон - цанілася там гэта.
Была патрэба вырашаць канфлікты мірна
А вольным людзям не дасі загаду:“Смірна!“
Так праляцеў курс трэці. На чацьвёртым
Перасяліўся Стась у новы інтернат
Ён, Пеця, Арвед, Клаус - ложкі ў рад
Стаялі на паркеце ў бляск нацёртым.
Студэнты з ГДР вучыліся прылежна,
Прыводзілі дзяўчат з "Іняза" на сябрыны,
На мове балбаталі на замежнай,
Стась госцем быў балгаркі Лазарыны.
Так праляталі месяцы і гады,
Змяняліся сябры, стасункі без жуды.
Апошні пяты курс. Дыпломаў абарона.
Стась здаў дыплом на "5". Чакаў размеркавання
Вучыцца не было ніякага жадання
Хацелася кахаць, хацелася шалёна!
У бальных танцах ён на Трактарным заводзе
Вучыўся танцаваць танго і ча-ча-ча.
Па вечарах туды з сяброўкаю прыходзіў
І ў полымi гарэў, крануўшыся пляча.
Калi ж у танго цыцак смочкi адчуваў,
То забiвала дух i ўвесь свет забываў!
Стажорам ў Акадэмiю Навук
Пасля вучобы Стась размеркаваны.
Далейшага жыцця неясны былi планы,
Бо быў заробак там з найгоршых рук!
У Iнстытуце Фiзiкi пустым быў фонд зарплат,
Пагэтаму ўсiх навiчкоў уладкавалi
На курсы ЭВМ i ў iнтэрнат,
I як студэнтам ім стыпендыi давалi.
Дыпломы ж атрымалi праз паўгода,
Заробак грузчыка! Жыццё - сама прыгода!
(Працяг будзе)
Свидетельство о публикации №125112004276