Стась Высоцкi. Працяг 4
Прыгожы красавіцкі дзень,
Папар, зялёныя палеткі,
Бялеюць кураслепу кветкі
Між стройных хвоек дзе-нідзе.
Пад вольхамі ручай бруіцца,
Там сонейкамі лотаць расцвітае
А крышталёвая вадзіца
Зіхціць на сонцы, як жывая
І прападае ў момант смага,
І ў целе чуецца адвага!
Сыботні дзень на Баравой ,
Аэрадром. Ан -2 на ўзлётнай.
Шарэнгай знешне бестурботнай
Стаіць парашутыстаў строй.
Ім трэба тры скачкі зрабіць,
Тады дапусцяць да палёту.
Сасьмягла горла, просіць піць.
Майка ўся мокрая ад поту.
Чакання доўгія хвіліны.
Груз парашутаў ломіць спіны.
Аж на вярсту ў вышыню
Падняўся хотка ''кукурузнік''
Муціла крыху, ды падгузнік.
Бярог надзейна цішыню.
''Чапляем карабін за трос''-
Загад. ''І крок у бездань неба!''
Заклала вушы, сьвярбіць нос
Рывок і ціш наўкол. Не трэба
Запаску нават і чапаць!
Сядзець, ляцець, але не спаць!
На падвясной Стась развярнуўся,
Бо ветрык дзьмуў яму у твар.
Ляцеў ён прама на папар
Ў палёце з буслам разьмінуўся.
Інструктар што крычаў, не ўчуў.
Другія бачыў парашуты.
Яны ж, як бы іх хто цягнуў,
На вёску мелі ўсе маршруты.
Было той вёскі хатаў пяць,
Шкада ж было гарод таптаць!
Стась бачыў, прама ў агарод
Даў божа прызямліцца Волі.
Супроціў сіл яе і волі
Лёг купал сотак пасярод!
Сабака рваўся з ланцуга,
Крычала нешта ёй кабета,
Ды зачапілася нага
І парашут валокся гэтак;
Збліжаў ён Волю і кабету,
Лямант стаяў аж на паўсвету!
Тэатр бы файны атрымаўся,
Ды Воля купал пагасіла
Пасля і стропы адчапіла
I лямант больш не раздаваўся.
Чуць прызямленне не праспаў
Стасёк праз лямант той і брэх.
Ён бокам на папар упаў
І пакаціўся, як арэх.
Купал згас сам, і дзякуй богу,
Бо падвярнуў хлапчына ногу.
17. Першыя палёты
Скачки былі абавязковы.
Закон быў лётчыкам такі,
Павенен быў мець тры скачкі
З іх кожны, лётаць хто гатовы.
Стась з Воляй, скончыўшы скачкі,
Не прамінулі рэстарана,
Пасля рашылі час які
Пабыць адны. Былі да рана.
Бо маладыя, як кахаюць,
Гадзінніка не назіраюць.
Прачнуўся Стасік раніцою
Ў абдымках маладой Венеры.
Абое стомлены без меры,
Але шчаслівыя абое!
Як тыя ў нераст шчупакі,
Ляжалі цесна цела к целу,
Ёй пальцы цалаваў рукі,
І цыцак смочкі піў нясмела.
Яна, ў нірваннай паўдрымоце,
Была пяшчот зусім не проціў!
Ўсяму на свеці ёць канец ,
Хоць свет бязьмерны, бесканечны
Жарсці хвіліны быстрацечны,
Бо праца ўсяму вянец!
Стась бордза ўстаў і апрануўся,
Яна змахнула пенюар,
Каб з месца нават не крануўся
У сеціве жаночых чар...
Стась па трубе для вадазліва
Збег з трэцяга ўніз шчасліва.
Працоўны дзень цягнуўся вяла
Кружыўся думак карагод
Пра Волю, планер і палёт
І салаўём душа сьпявала!
Палёт быў першы, як ні кінь,
Ён, як курсант, у неба ўзмые,
Кране рукою яго cінь
І будзе выбіраць прамыя
Далей дарогі у жыцці,
Да мэты каб хутчэй дайсці!
Канец работы. Баравая.
Стаіць на ўзлётнай срэбны птах,
Пад 20 метраў крыл размах.
На Стася ўжо даўно чакае.
Ад планера да самалёта
Зачэплены даўжэзны трос
Усё гатова для палёта,
Аж па сьпіне прабег мароз.
Стась, як курсант, сеў упярод,
Інструктар сеў. Загад: ''На ўзлёт!''
Разгон. Узлёт і цішыня
Планёр плыве, бы ў акіяне
У смузе Мінск нібы ў тумане,
Машыны, як сабак гайня,
Адна імчыцца за другую
Стась ручку нахіліў налева
Націснуў леваю нагою
І планер адхіліў ад дрэва.
Палёт прайшоў даволі ўдала,
Душа ад радасці спявала
18. Дарога да мэты
Лета ў сінім небе праляцела
Парашуты, планеры, скачкі
Тайны поціск тонкае рукі
Водар чабарковы Волі цела.
Сустракалі ранішнія зоры
Росы на траве сьвятлей ад слёз
Стась не ведаў час прабіў каторы
Волю на руках да сонца нёс.
Кнігі ён забыў і тэарэмы...
Першае каханне мелі ўсе мы.
Верасень. Вячэрнія заняткі
На фізфаку курсы ў БДУ
Стасю забівалі ў галаву
Ход рашэння для задачы гладкі.
І ўсё меней часу на палёты,
Яшчэ меней часу для спаткання-
Так жыцця нялёкага заботы
Падкасілі першае каханне.
З Баравой прыбегла навіна;
Воля - ужо болей не адна.
Сэрца сцяла гэтая карціна,
Жудасны, да балю склаўся пуць:
''Ты прабач! Каханне не забудзь.''
Ціха адпісалася дзяўчына.
''Лёс такі мой! Так наканавана
Па жыцці спяшаць мне аднаму'' -
Стась рашыў. Была адна загана -
Душу не было адкрыць каму.
Але лёс і тут бярог хлапчыну -
Ў цягніку сустрэў ён Шэйка Ніну.
Радаснай была сустрэча тая,
Ажылі на яве ўспаміны,
Самыя прыгожыя часіны,
Школьная пара их залатая!
Гаварылі недзе да паўночы,
Кожны расказаў свае прыгоды,
Святлом зорным ззялі яе вочы
Раставацца так было ім шкода.
А таму, каб болей не губляцца
Адрасамі пачалі мяняцца.
Бачыліся раз на месяц можа
На занятках, працы - час ляцеў.
Ён на курсах Ніну Валадзько сустрэў -
Прыгажуню і з усмешкай гожай.
Стала Стасю крыху весялей,
Да вучэння ўзрасла ахвота,
Золатам бярозавых алей
Сустракала іх часцей сыбота.
Лісце шамацела пад нагамі
Восень атуляла сэрцы снамі.
Церушылі пер'я бель аблокі
На лясы, на паркі, на дамы…
Гэткае чароўнае зімы
Не было даўно! Кахання крокі
Стась, да Валадзько адчуўшы Ніны,
Сувязь абарваў, каб не забыцца.
Посьпех абяцае план адзіны -
Ленінскі: вучыцца і вучыцца!
Зразумеў, даюць што веды крылы
І вучыўся, колькі было сілы!
19. Абiтурыент
Вучоба працякала досыць пасьпяхова,
Бо Стась такі у грузчыках застаўся -
На працы гэтай ён не так стамляўся-
І лекцыі запісваў слова ў слова.
Так праляцела восень без прыгод
Загладзіў студзень снегам каляіны
З букетам руж прыйшоў на Новы Год
Стасёк на Дзень Народзін Шэйка Ніны.
Пад бой курантаў узнялі з гарбатай шклянкі
На гэтым Стась закончыў заляцанкі.
Дні паляцелі ў вырай шэрым клінам;
Паездкі днём, вучоба вечарамі.
Вясна была ўжо не за гарамі
Ды час настаў другім прыйсці навінам;
Прыслаў ваенкамат павестку ў лютым
На медкамісію з'явіцца ў бальніцy.
Пра войска Стась забыў. Яго маршруты
Вялі ж у БДУ, бо ён хацеў вучыцца!
Як доўг аддаць Радзіме думаў ён
І вырашў ісці ў дэсантны батальён.
Ды ваенком другія меў намеры:
"Ёсць галава, бо добры атэстат,
Палёты ў лётнай школе - акурат,
Ісці табе наканавана ў афіцэры!"
Па медкамісіі, дзе Стась не выйшаў зрокам,
Ён юнаку сам распаўёў той план,
Сказаўшы: "Для цябе дарога ў нас шырока!
У афіцэры пойдзеш ты, каб жыць, як пан!"
Пад бізуном хадзіць? Тая яшчэ забота!
Ды адказаў:"Пайду! Вучыцца мне ахвота!"
Іспыты у вучэльню ў ліпені былі і планы
Юнак імгненна ў галаве сабе прыкінуў,
Што як ''праваліць'' там, дык праз гадзіну
У БДУ паперы могуць быць адданы!
А там прыём папер да ліпеня канца
І застаецца час на падрыхтоўку дома!
Ён пагадзіўся! Нібы з-пад вянца
З ваенкамата выйшаў. Раптам стома
На цела ўсё звалілася на месцe
Ды гэткая, каб толькі дзе прысесьці.
Хаця яшчэ шумела ў галаве,
Юнак адразу паспяшаў да Ніны,
Каб перадаць апошнія навіны
І паглядзець кватэру, дзе жыве.
Сама ж сказала неяк пры сустрэчы,
Што даўнавата не паказваў вочы.
Пагэтаму зайсці будзе дарэчы
Ды паглядзець на новы "рай" дзявочы.
Дзень пасьвятлеў, хаця ад ранку шэры,
Яго чакала Ніна на кватэры.
Ў вучэльні Стась іспыты "заваліў" -
Рашыць задачу з алгебры не змог.
Забраць паперы падпалкоўнік дапамог,
Які ў ягонай роце камандзірам быў.
Стась не журыўся моцна, бо па плану
Ён шанец меў папасці на фізфак .
"Паперы здам і рыхтавацца стану!
Каб на іспытах не адказваць абы як!".
Стась дома рыхтаваўся дзве нядзелі,
Дэсантнікі ж яго "браць" Прагу паляцелі...
(Працяг будзе)
Свидетельство о публикации №125111802535