Стась Высоцкi. Працяг 3
12. Шлях у людзi
Школа закончана! Дарога
Стасю ўяўлялася адна;
У БДУ* вяла яна
Прама ад школьнага парога!
Рашыў Стась - будзе фізік ён
І саўладае з тэрмаядам,
Каб нёс не смерць ён i праклён,
А дар святла. Каб стала садам
Зямля! Каб ён даваў жыццю цяпло,
І мiрна ўсё без войн жыло!
Стась на Фiзiчны факультэт
У БДУ; падаў заяву
На iмя рэктара, каб справу
Направiлi ў iспытны камiтэт.
Школу закончылi ў тым годзе
Два выпускi. Высокі конкурс акурат:
Адзiн з 6-ці жадаючых праходзiў!
Iспыты ж каб прайсцi без страт
Куплялi тыя, хто меў грошы,
Вынік без ведаў. I харошы!
У Стася грошай не было.
Надзея ўся была на веды
I хоць тым пачуццём сагрэты
Малiўся ўсё ж, каб павязло!
Ды слаба мабыць ён малiўся,
Цi школьных ведаў не хапiла
Не паступіў, хоць добра біўся.
Бо грошы- то найвышша сiла!
''Пайду будаўніком тады,
А паступлю праз 2 гады''.
Рашыўшы гэтак, ён вярбоўку
У Кандалакшу падпicaў,
Дазвол на пашпарт атрымаў
А з iм пазбыў прыгоннага вяроўку.
Бо большасць тых, хто ў вёсцы жыў,
У той час пашпартоў не мелi.
Дазвол на пашпарт сам вяршыў,
Дырэктар той сяльгасарцелi.
Каб людзi ў горад не ўцякалi,
Дазвол рэдка каму давалі!
Вярбоўку тую мама Оля
Амаль што не перажыла,
Бо за слязой сляза цякла,
Як бы не жыў сыночак болей.
Але к прызначанай часіне
Была спакована валізка
Кілбас, яец у смажаніне
І яблык сушаных дзве міскі.
Абняў Стасёк усіх тады
І выйшаў з дому назаўжды!
Hарод з сяла збягаў у горад:
Дзяўчаты, як і юнакі,
Кідалі к чорту лёс такі
І шляхам просьб і адгаворак,
А,часам, нават "падарунка"
Куплялі пашпарт і дазвол,
Спяшалі ў гарадскім кірунку
Забыць жыццё самотных сёл.
Бо радасці было нямнога,
Дзе ў камунізм дарога.
Здаваўся Мінск абетаванай
Мясцінай нам у тыя дні!
Нам вуліц сніліся агні,
Яго і ліпы, і каштаны,
Што па вясне куплялі ў наср
І ў Мінск вясной перасялілі -
Аб гэтым гутарыў наш клас,
Дзядзькі ў калгасе гаварылі.
Мінск уяўляўся светлай марай
У параўнанні з Тучай шарай!
*- Беларускі Дзяржаўны Універсітэт
13. Пераезд у Мiнск
У Кандалакшу ехаць не прышлося,
Прывёў лёс хлопца ў будтрэст чатыры.
Быў снежань на двары. Марозік шчыры
Зіхцеўся сіні іней, аздабляў валоссе
Галін ды правадоў. Як ланцугі гірляндаў,
Яны звісалі серабром махнатым долу
Снег сыпаўся на Мінск. На чырвань транспарантаў
На прывакзальны пляц, на дах дамоў наўкола.
На ''Журавінку '' атрымаў Стась прызначэнне,
Дзе як бетоншчык меў прыняць хрышчэнне.
Стась засяліўся ў будаўнічы інтэрнат,
Там месца атрымаў с калегам у пакоі.
Тры ложкі там было, але жылі ўдвое,
А пад вакном прыпынак быў трамвая акурат.
Калега распавёў, што Стась на ''Журавінку''
Назаўтра раніцой трамваем ехаць мог.
На ложак Стась прысеў, здалося, на хвілінку,
Але ўсю ноч праспау затым без задніх ног.
Калега раніцой у 7 пайшоў на працу.
Падняўся і Стасёк хутчэй, каб не спазняцца.
На вуліцы трамвай рассейваў іскры роям,
Іх высякаў з дратоў, што іней абляпіў.
А сполах тых маланак так сляпіў,
Што застывала на імгненне ўсё жывое.
Нібыта муравей, цягнуў натоўп з сабою
Па ходніках хлапца у віск і шоргат шын.
Бялюткі ўвечар снег стаў брудным ад прыбою
Шматлікіх мінакоў і выкідаў машын.
Так прама на вачах шарэў кілім цнатлівы,
Людзей так старыць стрэс - хоць малады, ды сівы.
Трамвай па Горкага даехаў да Купалы
Ды вываліў натоўп паўсонных ''рабацяг''
Дзень вейкі развінуў, каб даць жыццю працяг
І сонца над ракой прачнуўшыся заззяла.
С Траецкае гары па вуліцы Купалы,
Спусціўся да ракі Стась спешнаю хадой
Праз Свіслач перайшоў і неяк млосна стала
Быў справа катлаван для ''Журавінкі'' той.
''Які будзе прыём, што запытаюць людзі?'' -
Мільгнула ў галаве. "Ат, неяк ўжо будзе!"
Пад ліпамі ўбаку стаяў крыху нялоўка
Ў адзін паверх дамок. Пакояў пяць.
Праз вокны - ранку золата відаць.
Бюро і кадравік і побач іх бытоўка.
Хлапца адзелі ў касцюм з бавоўны,
Далі кувалду аж на цэлы пуд
І, вышаўшы у двор, далі загад каб роўна
Ён палі пазьбіваў, былі што там і тут.
На рукі папляваўшы, хлопец разьвярнуўся
Тры палі падраўняў, сагрэўся, распрануўся.
Злаўчыўшыся, як біць, займеў хлапец ахвоту,
Бо паляў тых было можа на тыдні два.
Пацёк пот ручаём, ўспацела галава
А ён няспынна біў, пот выціраў употай!
Натоўпы мінакоў на вуліцы стаялі,
Захутаныя ў футры. Знатны быў мароз.
Хто галавой круціў, а хто праходзіў далей
І, каб і Стась учуў, бурчэў сабе пад нос:
''Бушуе, бо дурны і сіл не ашчаджае!''
Не ведалі яны, што імідж Стась стварае!
14. Пошукi
Хлапцу патрэбны быў аўтарытэт,
Ён наймалодшым быў у інтэрнаце
І меў мянушку ''Малады'' ў брыгадзе,
Дзе быў узрост калегам не сакрэт,
Ён веку меў 17 год з паловай,
Наіўны, хоць начытаны даволі,
Цікавасць да дзяўчат была не новай,
Бо да траіх аж заляцаўся ў школе.
Ды ўзвышана кахаў і брудныя размовы
На дух не ўспрыймаў. Быў нагрубіць гатовы.
Аб мэце паступіць на лета ў інстытут
Стась выхавацельцы ў інтэрнаце расказаў.
Ключ з рук яе ў бібліятэку атрымаў,
Сказала: ''Мэту знай! Не заставайся тут!''
Ёй 26 было, а звалася Лільяна.
Сцяг русых валасоў ляцеў за ёю ўслед.
Прыгожы, гнуткі стан і крыху нечакана
Расклад лагічны спраў для дасягнення мэт.
Параіла яму шукаць другой работы,
Каб стомай не адбіць і да навук ахвоты.
Так пазаймаўся ён нядзелі тры ці болей
Пакуль не зразумеў, што марным будзе плён
Пасля васьмі гадзін, дзе палі трушчыў ён,
Круціліся мазгі, як у гразі, паволі.
К таму ж дзяцінства мара - стаць пілотам,
У лётны клуб надзейна прывяла,
Ён мары не забыў, хацеў у неба ўпотай,
Бо згоды на той крок матуля ж не дала.
Хацелася ў тэатр, у самба і ў кіно,
Юначы імпэт быў, не мог абраць адно.
У лютым, як вясна нябёс узняла шаты,
Стась палі пазьбіваў. Падмурак быў заліты
А на яго пасля падлогі клалі пліты
І рос за мурам мур уверх з цаглін шурпаты.
Стась рамы ўстаўляў, пасла навешваў дзверы.
Стамлення не было, да працы ён прывык.
І у8 брыгадзе ўжо на добрым быў даверы,
У спрэчкі не ўступаў, не распускаў язык!
Па працы кожны вечар вучыць стараўся ён,
Ды ў стоме ўсяго цела знікаў вучобы плён.
Лільяна неяк падказала ў час размовы
Ісці на курсы падрыхтоўкі да іспытаў
Пры БДУ. Казалі, што нібыта
Быў гэты шлях да ведаў адмысловы
І бальшыня з курсантаў, хто іх адалелі,
Найлепшы мелі вынік на іспытах,
Бо па праграмах БДУ вялі да цэлі
Прафесары яго. Курсанты там адкрыта
Спытаць маглі, на што ім пры адказе
Звяртаць увагу асабліва ў кожным разе.
Назаўтра Стась з работы адпрасіўся
І на фізфаку БДУ знайшоў бюро дэкана.
Зайшоў, спытаў пра курсы. Нечакана
Сказаў яму дэкан, што ён спазніўся.
У верасня канцы тых курсаў быў пачатак
На тыдзень тройчы а 6-ай 8гадзіне,
Іх кошт 30 рублёў. З іх 10 у задатак
У жніўні заплаціць, як вал студэнтаў схлыне.
Стась галавой кіўнуў, бо гаварыць не мог,
Ды вырашыў прайду і гэты я парог!
15. Прымерка
Вясна ў той год настала рана.
Звінелі з горак ручайкі.
З нябес высокіх жаўрукі
Актаву верхнюю аргана
Зіхотным слалі пералівам
На поле, на лугі, лясы.
Ды апявалі так шчасліва
Час абуджэння і красы,
Што весялелі тварам людзі
І верылі, што лепей будзе!
Стась перайсці рашыў з брыгады
У грузчыкі. Там на машыне
З шафёрам, Лёням, у кабіне
Ён аддыхаў душою. Рады
Быў чуць пра фронт апавяданні,
Пра бой на Вісле, пра Варшаву.
Як удалося роце ў ранні
Фарсіраваць раку. Як пераправу
З другою ротай патапіла
Снарадаў незлічоных сіла.
У пераездах і размовах
І дні праходзілі хутчэй
Без брыгадзіравых вачэй
І без пантоў яго не новых.
У лётны клуб пасля той працы
Спяшаўся на заняткі ён,
Бо так хацеў у неба ўзняцца
І сніў адзін і той жа сон,
Як сам у небе лётаць будзе,
Ці ўніз скакаць на парашуце.
Ды перш прышлося пазнаваць,
Як кіраваць тым самалётам,
Каб не пацець халодным потам,
Як будзеш сам пілатаваць.
Вучылі складваць парашут,
Бо быў жа ён жыцця стрыхоўкай,
Каб стропы не скруціць у жгут,
Ляглі каб гладка, не вяроўкай.
Ды дачакаліся ж такі -
Ў канцы красавіка - скачкі.
Вярнуўшыся ў канцы дня ў інтэрнат,
Папаў Стась у падпітую сябрыну;
Да Будкі Федзі з самага Берліну
У госці завітаў стрыечны брат.
Ён там служыў. Прывёз касцюм шыкоўны
У падарунак Хведару якраз,
Яго і абмывалі ў добры час,
Не ведаў зносу каб тавар цудоўны.
За той касцюм па тры ўсе паднялі,
А выпіўшы, ўжо мераць пачалі.
На Хведары сядзеў ён ладна, стройна.
Пасля прымерыў Грыша той пінжак.
Мажнейшы быў, таму не мог ніяк
Ён апрануць, каб выглядаць прыстойна
Нейк нацягнуў. Плячамі павярнуўся
Адпалі з трэскам рукавы ў той час.
Усе зарагаталі. Пасьміхнуўся,
Сказаў:"на камізэльку ў самы раз!"
К касцюму рукавы тут прышпілілі
І без прымерак ноч усю "мачылі"!
(Працяг будзе)
Свидетельство о публикации №125111305987