Пажаданне
Зіхціць смарагд вачэй
А бровы вараныя
Не робяць шлях лягчэй,
Якім патрэбна крочыць,
Каб вуснаў тых рубіны
Сніць, ці пагляд дзявочы
Запомніць для карціны,
Што ў вобразе анёла
Ў валосся вадаграю
Адказвае вясёла:
“Я вам дабра жадаю!"
Свидетельство о публикации №125102404498