Люблю я
Больш слухаць ды меньш гаварыць.
Душу і тады усхвалюе
Калі ўтрубцы голас гучыць.
Калі як крынічанька льецца
Нібыта салоўка пяе.
І сэрца няроўна заб’ецца
Бы зноў абдымаю яе.
Люблю калі сонца смяецца,
Усмешкі на тварах людзей.
Люблю калі дожджык пральецца,
Ды гром, што рагоча-гудзе!
Люблю гэта зорнае неба
І рэчку, што побач цячэ.
Ды пах яшчэ цёплага хлеба
Што Мама на лісцях пячэ.
Люблю я пад ліпамі хату,
Стаіць, што ад самай вайны.
Пагутарыць з Мамаю, Татам
Пакуль ўсе жывыя яны.
Дзіўлюся на цуды-світанкі
І вечара краскі лаўлю.
Чуваць калі голас каханкі.
Усё гэта вельмі люблю!
1978.
На жаль, няма ужо ні хаты, ні Мамы, ні Таты.
Свидетельство о публикации №125100601675
Иван Проскурин 2 08.11.2025 12:44 Заявить о нарушении